Архівы аўтара: polis

Фотаздымкі V Міжнароднай навуковай канферэнцыі Інстытута Палітычная сфера “Нацыя падчас крызісу” (12-14 мая 2016 г.)

12 мая, 2016. Публічная дыскусія “Феномен беларускай нацыі: досвед інтэлектуальнага асэнсавання пасля 2000 года” (памяці Уладзіміра Абушэнкі)

13 мая, 2016. Канферэнцыя, дзень першы.

13 мая, 2016. Публічная дыскусія “Нацыі і дзяржавы Усходняй Еўропы – перспектыва 2026”.

14 мая, 2016. Канферэнцыя, дзень другі.

Фота IV Мінскай канферэнцыі Інстытута «Палітычная сфера»

15-16 траўня 2015 г. у Мінску прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя пад назвай «Па-за савецкім канонам: палітычны супраціў, акадэмічная і мастацкая аўтаномія ў познесавецкі перыяд (1960-80-я гг.)».

У Мінску адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя інстытута “Палітычная сфера”

IMG_405615-16 траўня 2015 г. у Мінску прайшла міжнародная навуковая канферэнцыя пад назвай «Па-за савецкім канонам: палітычны супраціў, акадэмічная і мастацкая аўтаномія ў познесавецкі перыяд (1960-80-я гг.)». Ініцыятарам правядзення канферэнцыі выступіў Інстытут «Палітычная сфера». Сама праблематыка палітычнага дысідэнцтва, вывучэння з’яў грамадскага жыцця, якія выходзяць за рамкі жорсткіх рэгламентацый камуністычнага рэжыму, застаецца слаба распрацаванай у Беларусі. Таму мэтай канферэнцыі было не толькі сабраць даследчы форум, але і вярнуць дадзеную праблематыку ў фокус навуковай і грамадскай увагі. У канферэнцыі прынялі ўдзел каля 30 даследнікаў, не толькі з Беларусі, але з краін былога сацыялістычнага лагера – Польшчы, Літвы, Украіны, Расіі. Падчас абмеркаванняў вельмі шмат увагі надавалася параўнальнай перспектыве, магчымасцям параўнаць працэсы, якія адбываліся ў розных нацыянальных кантэкстах. Адной з найважных праблем стала вызначэнне канцэптуальнага апарата, удакладненне выкарыстоўваемых катэгорый («нонканфармізм», «дысідэнцтва», «іншадумства»).

Апроч таго ў рамках канферэнцыі прайшлі дзве публічныя дыскусіі: «Ці былі ў Беларусі дысідэнты?» (15 траўня), а таксама «Ці паўплывалі нацыянальна-культурныя рухі 1980-х гадоў на ўтварэнне незалежнай Беларусі?» (16 траўня). У адрозненне ад акадэмічнага фармату канферэнцыі, у дыскусіях асноўная ўвага была нададзена сумяшчэнню навуковага асэнсавання з рэфлексіяй удзельнікаў дысідэнцкіх і нацыянальна-культурных рухаў.

Дыскусія “Ці паўплывалі нацыянальна-культурныя рухі 1980-х гадоў на ўтварэнне незалежнай Беларусі?” 16 мая 2015 г.

afisha_nov16 траўня Беларускі Калегіум запрашае на дыскусію “Ці паўплывалі нацыянальна-культурныя рухі 1980-х гадоў на ўтварэнне незалежнай Беларусі?

У межах 4-й Мінскай міжнароднай канферэнцыі Інстытута “Палітычная сфера” пад назвай “Па-за савецкім канонам: палітычны супраціў, акадэмічная і мастацкая аўтаномія ў познесавецкі перыяд (1960-80-я гг.)” адбудзецца дыскусія, прысвечана ўплыву нацыянальна-культурных рухаў 1980-х гадоў на ўтварэнне незалежнай дыскусіі.

Звычайна распад Савецкага Саюза звязваюць з крызісам агульнадзяржаўнай сістэмы, стратай манапалістычнага кантролю камуністычнай партыі над палітычнымі і грамадскімі працэсамі. Але, безумоўна, у значнай ступені да гэтага спрычыніліся і грамадскія рухі, якія выступалі пад нацыяльна-культурнымі патрабаваннямі. У ходзе дадзенай дыскусіі плануецца абмеркаваць, якім чынам мы зараз можам вызначыць месца ініцыятыў падобнага кшталту ў станаўленні незалежнай Беларусі.

Удзельнікі дыскусіі – Вінцук Вячорка, Сяргей Дубавец, Ірына Дубянецкая, Андрэй Казакевіч.

Дыскусія адбудзецца 16 траўня, а 14.00, у галерэі “Ў”, пр. Незалежнасці 37а.

Уваход вольны!

Публічная дыскусія «Ці былі ў Беларусі дысідэнты?» 15 мая 2015 г.

afisha_novДысідэнцтава – форма непрымання ў аўтарытарнай дзяржаве, ад лацінскага «dissidere» «быць адлучаным», «не згаджацца», «думаць інакш».

Дысідэнцкі рух быў адной з асаблівасцю палітычнага жыцця ў СССР. А ці былі дысідэнты ў БССР? Ці існаваў у савецкі час беларускі дысідэнцкі рух?

Ці быў дысідэнцкім рух беларускай інтэлігенцыі, які меў пераважа нацыянальны характар і быў антыкамуністычным па прычыне палітыкі русіфікацыі, якую праводзіа камуністычная ўлада?

Гэтыя пытанні застаюцца дыскусійнымі, і менавіта таму ім плануецца прысвяціць публічную дыскусію ў межах Каферэнцыі з удзелам навукоўцаў і ўдзельнікамі грамадскага руху 1980-х – пачатку 1990 гадоў.

Дыскусія адбудзецца 15 мая ў 18-30 (галерэя Ў, пр. Незалежнасці 37а).

Удзельнікі дыскусіі:

Раман Якаўлеўскі – палітычны аглядальнік

Алег Дзярновіч – гісторык

У межах дыскусіі будуць паказаныя фрагменты дакументальнага фільму “Дысідэнт” пра Міхася Кукабаку – беларускага дысідэнта, які за свае перакананні 17 гадоў правёў ў турмах, лагерах і закрытых псіхіятрычных лякарнях. У 2014 годзе Міхась Кукабака па запрашэнні Праваабарончага цэнтру “Вясна” прыехаў у Беларусь. Падарожжа на Радзіму ляжыць у аснове дакументальнага фільму “Дысідэнт”. Фільм раскрывае асаблівасці лёсу і характару Міхася Кукабакі: як можа адзін чалавек супрацьстаяць таталітарнай сістэме СССР, як не зламацца ў невыносных умовах савецкіх турмаў, як перамагчы страх, захаваць годнасць, не страціць перакананні.

Упершыню фільм быў паказаны 30-га кастрычніка 2014 года ў дзень Ахвяраў палітычных рэпрэсій ў Бабруйску – на Радзіме беларускага дысідэнта Міхася Кукабакі.

IV-я Міжнародная канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера” (15-16 траўня 2015 г., Мінск)

afisha_nov

15-16 траўня 2015 г. у Мінску пройдзе Чацвёртая Міжнародная канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера” пад назвай “Па-за савецкім канонам: палітычны супраціў, акадэмічная і мастацкая аўтаномія ў познесавецкі перыяд (1960-80-я гг.)”.

Удзел у канферэнцыі прымуць больш за 40 спецыялістаў з Беларусі і іншых краін рэгіёну – Польшчы, Літвы, Украіны, Расіі, Швецыя.

Папярэдняя праграма канферэнцыі.

Programme of the conference (EN)

Program konferencji (PL)

У межах Канферэнцыі плануецца прыўзняць тыя аспекты грамадскага і інтэлектуальнага жыцця, якія знаходзіліся па-за жорсткім канонам сацыялістычнага грамадства . Гэта як розныя дысідэнцкія і нонканфармісцкія рухі, так і спробы адстойваць навуковую і мастацкую аўтаномію, адстойваць нацыянальныя правы  па-за межамі дазволенай “этнаграфічнасці”. Праз такую прызму распад СССР ужо цяжка ўспрыняць як “геапалітычную катастрофу”, хутчэй, гэта выхад на паверхню аўтанамісцкіх і дэцэнтралізатарскіх тэндэнцый, рэалізацыя іх патэнцыялу ў спрыяльным асяроддзі эканамічнага і палітычнага крызісу.

Ускладненне карціны савецкага мінулага цягне за сабою і роздумы над прыродай посткамуністычных грамадстваў. Наколькі мы звязаны з эканамічнымі і палітычнымі правіламі савецкага часу, наколькі захоўваецца пераемнасць структуры ўлады, наколькі захоўваецца памяць пра традыцыі супраціўлення савецкай сістэме і адстойвання ідэі свабоды?

Прадстаўнік аргкамітэта Аляксей Ластоўскі тлумачыць мэты канферэнцыі: “Мы хочам разгледзець тыя аспекты грамадскага і культурнага жыцця, якія зараз у Беларусі знаходзяцца шмат у чым па-за ўвагай даследчыкаў, ды і шырокай грамадскасці. Агулам камуністычны час разглядаецца пераважна альбо ў апалагетычным тоне, альбо ў межах таталітарнай парадыгмы. Відавочна, што ёсць патрэба ў разважлівай і сур’ёзнай дыскусіі пра сутнасць камуністычнага праекта, яго значэнне для нашай сучаснай сітуацыі. І ў гэтым кантэксце непазбежны зварот да тых ідэй і рухаў, якія выходзілі па-за межы агульнапрынятых рамак, якія аспрэчвалі альбо размывалі афіцыйны канон камуністычнага часу – і ўрэшце спрычыніліся да распаду знешне непахіснай савецкай сістэмы. Таксама цікава знайсці беларускую спецыфіку праз разгляд падобных тэндэнцый і ў іншых савецкіх рэспубліках і камуністычных краінах. Мы цешымся, што ў мерапрыемстве бярэ ўдзел шмат замежных даследчыкаў”.

Беларускі гісторык Алег Дзярновіч кажа пра ўласнае бачанне праблематыкі канферэнцыі: “Пошукі ўнутранай свабоды ва ўмовах дзяржаўнага прэсінгу – складаны псіхалагічны і інтэлектуальны працэс. Ці адныя толькі здабыткі сустракаюць людзей на гэтым шляху? Ці можна праз культурныя коды трансфармаваць маральныя выдаткі ў культурны капітал? Такія пытанні ўзнікаюць пры даследаванні тэмы супраціву і аўтаноміі ў познесавецкі час.

Тэма нашай канферэнцыі – досвед таемнага духоўнага жыцця, якое адбывалася за вонкавым маналітным фасадам савецкага ладу. Спробы аналізу гэтага феномену спараджаюць метадалагічныя праблемы, звязаныя з маркіраваннем такіх розных з’яваў, як нонканфармізм, іншадумства, дысент. Апроч таго, узнікаюць крыніцазнаўчыя праблемы даследавання тэмы інтэлектуальнага, культурнага, рэлігійнага жыцця па-за савецкім афіцыёзам – праблемы адбору і крытыкі крыніц”.

У межах канферэнцыі запланаваныя дзве публічныя дыскусіі – “Ці былі ў Беларусі дысідэнты?” (15 траўня, 18.30, галерэя Ў) і “Ці паўплывалі нацыянальна-культурныя рухі 1980-х гадоў на ўтварэнне незалежнай Беларусі?” (16 траўня, 14.00, галерэя Ў). Удзел у дыскусіях вольны.

Таксама можна прыняць удзел у працы секцый канферэнцыі ў якасці госця, для гэтага неабходна зарэгістравацца на сайце.

Рэгістрацыя сканчаецца за 2 дні да пачатку канферэнцыі.

In ENGLISH>>>

ІV-я Мінская канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера” (падача заявак да 1.03.2015)

conf-2015

ІV-я Мінская канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера”

Аб’яўляецца збор заявак на ўдзел у ІV-й Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Інстытута “Палітычная сфера”.

Тэма 2015 года:

Па-за савецкім канонам:

палітычны супраціў, акадэмічная і мастацкая аўтаномія ў познесавецкі перыяд (1960-80-я гг.)

Прысвячаецца 30-ці гадоваму юбілею пачатку перабудовы ў Савецкім Саюзе

 

Арганізатары і партнёры:

Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь)

Беларускі калегіум (Мінск, Беларусь)

Інстытут ВКЛ (Літва)

Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва)

Польскі Інстытут ў Мінску (Польшча)

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі

Інстытут гісторыі Літвы (Вільня, Літва)

Лятучы ўніверсітэт (Мінск, Беларусь)

 

Працоўныя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, англійская, польская.

Час правядзення – 15-16 траўня 2015 года.

У 2015 годзе спаўняецца 30 гадоў пачатку ў Савецкім Саюзе палітыкі перабудовы. Яшчэ і зараз тыя краіны, якія ўваходзілі ў Савецкі Саюз ці ў камуністычны блок, пазначаюцца як “пост-савецкія” ці “пост-камуністычныя”. Камуністычная спадчына паўстае як важны фактар, вызначальны для выбару траекторыю развіцця краін рэгіёну, асабліва значным ён з’яўляецца для тлумачэння адставання ці залежнасці. Адпаведна, многія знакавыя дыскусіі апошніх двух дзесяцігоддзяў прысвечаны “развітанню з мінулым” ці “прапрацоўцы камунізму”. Але ці настолькі мы залежныя ад свайго мінулага?

Больш за тое, ці варта разумець камуністычную сістэму як маналітную, цалкам упарадкаваную і ідэалагічна кантраляваную? Разрахунак з мінулым можа быць поўным, толькі калі мы зразумеем складанасць і шматвымернасць працэсаў, якія адбываліся ўнутры грамадства, пад знешнім камуфляжам упэўненага будаўніцтва сацыялізму.

У межах дадзенай канферэнцыі мы хочам прыўзняць тыя аспекты грамадскага і інтэлектуальнага жыцця, якія знаходзіліся па-за жорстка вызначаным сацыялістычным канонам думкі і дзеяння. Маецца на ўвазе не толькі розныя дысідэнцкія і нонканфармісцкія рухі, але і патрабаванні навуковай і мастацкай аўтаноміі, спробы выхаду і пераадолення рэгламентацый, нацыянальная тэматыка па-за межамі дазволенай “этнаграфічнасці”. Праз такую прызму распад СССР ужо цяжка ўспрыняць як “геапалітычную катастрофу”, хутчэй, гэта выхад на паверхню аўтанамісцкіх і дэцэнтралізатарскіх тэндэнцый, рэалізацыя іх патэнцыялу ў спрыяльным асяроддзі эканамічнага і палітычнага крызісу.

Ускладненне карціны савецкага мінулага цягне за сабою і роздумы над генеалогіяй посткамуністычных грамадстваў. Наколькі мы паходзім з эканамічных і палітычных рэгламентацый, наколькі мы захоўваем пераемнасць элітаў, наколькі мы здольныя памятаць традыцыі адстойвання вольнасці думкі?

Плануецца, што ў канферэнцыі прымуць удзел каля 40 навукоўцаў з Беларусі і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

Асноўныя тэмы для разгляду:

1) Дысідэнцкі рух, нефармальныя арганізацыі 1960-х – 1980-х.

2) Акадэмічная аўтаномія, вольнадумства ў навуцы, нацыяналізацыя гісторыі ў позні савецкі/камуністычны перыяд.

3) Эканамічная актыўнасць па -за планавым размеркаваннем у краінах сацыялістычнага лагеру.

4) Літаратура і крытыка савецкай і камуністычнай сістэмы, гістарычны рамантызм як пераадоленне сацрэалістычнага канону.

5) Мастацкі авангард па-за межамі рэгламентацый.

6) Моладзевыя субкультуры, стыль як пратэст.

 

Тэхнічныя дэталі

Для ўдзелу ў канферэнцыі ў якасці дакладчыка неабходна да 1 сакавіка 2015 года зарэгістравацца праз анлайн-форму:

https://palityka.wufoo.com/forms/conference-2015/

Ахвотныя прыняць удзел у канферэнцыі ў якасці госця могуць зарэгістравацца праз анлайн-форму да 10 траўня 2015 года.

Усе пытанні, звязаныя з канферэнцыяй, накіроўвайце на info @ palityka.org.

Арганізатары аказваюць дапамогу ў атрыманні беларускай візы. Плануецца, што па выніках канферэнцыі выйдзе тэматычны нумар навуковага часопіса “Палітычная сфера”.

Спампаваць (conference 2015_CFP_bel)

In ENGLISH (conference 2015_CFP_eng)

Фота III Мінскай канферэнцыі Інстытута «Палітычная сфера». 31.05.2014. Дыскусія

Дыскусія 31 мая.

Фота III Мінскай канферэнцыі Інстытута «Палітычная сфера». 31.05.2014. Канферэнцыя

31 мая. Канферэнцыя

Фота III Мінскай канферэнцыі Інстытута «Палітычная сфера». 30.05.2014. Дыскусія

30 мая. Дыскусія