Рубрыка: Аднаўленне гісторыі — 2013

Фотаздымкі з ІІ Міжнароднай канферэнцыі Інстытута “Палітычная сфера” “Аднаўленне Гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе”

3-4 траўня ў Мінску ў амбасадзе Літвы адбылася ІІ Міжнародная канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера” “Аднаўленне Гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе”.

У межах канферэнцыі адбыліся дзве публічныя дыскусіі: 3 траўня прайшла публічная дыскусія “Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў: канфлікт інтэрпрэтацый 150 гадоў пасля”, а 4 траўня прайшла публічная дыскусія на тэму “Ці ёсць супярэчлівасць беларускай і літоўскай візіі гісторыі ВКЛ навуковай і палітычнай праблемай?”

Прапануем вашай увазе фотаздымкі з гэтых мерапрыемстваў.

3-4 траўня адбылася ІІ Міжнародная канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера” “Аднаўленне Гісторыі…”

Аднаўленне гісторыі

3-4 траўня 2013 г. у Мінску ў амбасадзе Літвы адбылася ІІ Міжнародная канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера” Аднаўленне Гісторыі:  памяць і грамадства ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе”У канферэнцыі прынялі ўдзел  каля 30 навукоўцаў з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны, а таксама дзясяткі гасцей з нашай краіны і з замежжа.

У межах канферэнцыі адбыліся дзве публічныя дыскусіі.

3 траўня ў гатэлі “Crown Plaza ” прайшла публічная дыскусія “Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў: канфлікт інтэрпрэтацый 150 гадоў пасля”.  Запрошаныя выступоўцы: Алесь Смалянчук (Беларусь), Дарус Сталюнас (Літва), Ян Шумскі (Польшча), Андрэй Ціхаміраў (Беларусь).

4 траўня пры ўдзеле навукоўцаў Алеся Краўцэвіча (Беларусь), Алега Дзярновіча (Беларусь), Дангіраса Мачуліса (Літва) і Русціса Камунтавічуса (Літва) у рэстарацыі “NEWMAN” прайшла публічная дыскусія  на тэму “Ці ёсць супярэчлівасць беларускай і літоўскай візіі гісторыі ВКЛ навуковай і палітычнай праблемай?”

Матэрыялы ў СМІ:

Аднаўленне гісторыі

У Мінску навукоўцы з Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы абмяркоўвалі праблему захавання гістарычнай памяці народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

istpravda.ru 3 мая 2013 года ў амбасадзе Літоўскай рэспублікі ў Беларусі адбылася канферэнцыя “Аднаўленне Гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе”. Яе арганізатарамі выступілі Інстытут “Палітычная сфера” (Літва-Беларусь), Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва), Польскі інстытут у Мінску (Беларусь), Інстытут Вялікага Княства Літоўскага (Літва), Лятучы ўніверсітэт (Беларусь).

http://www.istpravda.ru/bel/news/3266/

http://www.arche.by/by/page/reviews/14927

Паўстанне Каліноўскага: пра што спрэчка?

Зміцер Казлоўскі, ЕўраБеларусь

Розныя погляды на Паўстанне 1863-64 гг. і асобу Кастуся Каліноўскага ў беларускім грамадстве з’яўляюцца часткай дыскусіі хутчэй пра сучасную і будучую Беларусь, чым пра ейную гісторыю.

Такую думку выказаў доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук падчас публічнай дыскусіі «Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў: канфлікт інтэрпрэтацый 150 гадоў пасля».

Разам з тым, гісторык лічыць, што канфлікт вакол паўстання можа быць карысны, бо ён дазваляе задумацца пра асобу Каліноўскага. “У пэўны момант мы збудавалі манумент Кастусю Каліноўскаму, як нацыянальнаму герою №1, пакалі побач кветкі і адышлі ўбок. А дыскусіі, якія пачаліся не зараз, а ішлі яшчэ ў 20-ягады мінулага стагоддзя, дазваляюць навукова задумацца, наколькі добра мы ведаем гэтага чалавека”,- заўважыў Алесь Смалянчук.

http://fly-uni.org/akademichnyya-padzei/pa-slyadax-dyskusii-2.html
Відэазапіс дыскусіі: Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў: канфлікт інтэрпрэтацый 150 гадоў пасля

Удзельнікі: доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук (Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук), доктар гісторыі Дарус Сталюнас (Інстытут гісторыі Літвы), доктар гісторыі Ян Шумскі (Інстытут гісторыі навукі Польскай акадэміі навук), Андрэй Ціхаміраў (Інстытут гісторыі навукі Польскай акадэміі навук).

http://fly-uni.org/akademichnyya-padzei/publichnaya-dyskusiya-lyatuchaga-%D1%9Eniversiteta-videazapis-2.html

У Мінску прайшла дыскусія “Кастусь Каліноўскі: канфлікт інтэрпрэтацый 150 гадоў пасля”

Няўтульным, залеўным вечарам 3 мая утульная зала раскошнага гатэля Crowne Plaza змясціла самую разнастайную публіку: выкладчыкі, юрысты, пенсіянеры і, галоўнае, шмат моладзі.

У дыскусіі бралі ўдзел выбітныя беларускія і літоўскія гісторыкі. Гэта Алесь Смалянчук — доктар гістарычных навук, прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, Дарус Сталюнас — намеснік дырэктара Інстытута літоўскай гісторыі; Андрэй Ціхаміраў і Ян Шумскі — абодва з Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук.

150 год таму на землях былой Рэчы Паспалітай распачалося паўстанне.

http://nn.by/?c=ar&i=109227

Дариус Сталюнас: «Между беларусскими и литовскими историками нет закрытых тем» (інтэрв’ю парталу Новая Еўропа)

Известный литовский историк, заместитель директора Института истории Литвы, Дариус Сталюнас в интервью «Новай Еўропе» рассказывает о работе историка в Литве, популярных темах исторических исследований и своих впечатлениях от контактов с беларусскими историками. Дариус Сталюнас был участником прошедшей 3–4 мая 2013 года в Минске конференции «Аднаўленне гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе», организованной Институтом политических исследований «Палітычная сфера».
http://n-europe.eu/article/2013/05/06/darius_stalyunas_mezhdu_belarusskimi_i_litovskimi_istorikami_net_zakrytykh_tem

«Літоўцы ўсіх б’юць, а беларусы сядзяць цывілізавана ў гальштуках»

4 мая ў Мінску адбылася публічная дыскусія «Ці ёсць супярэчлівасць беларускай і літоўскай візіі гісторыі ВКЛ навуковай і палітычнай праблемай?»

http://nn.by/?c=ar&i=109269

Відэа з публічнай дыскуссіі «Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў»

Публічная дыскуссія адбывалася ў рамках Другой міжнароднай канферэнцыі Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера»: «Аднаўленне гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе»
(Мінск, 3-4 траўня 2013 года)

Відэа з публічнай дыскуссіі «Ці ёсць супярэчлівасць беларускай і літоўскай візіі гісторыі ВКЛ навуковай і палітычнай праблемай?»

  Публічная дыскуссія адбывалася ў рамках Другой міжнароднай канферэнцыі Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера»: «Аднаўленне гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе»
(Мінск, 3-4 траўня 2013 года)


Праграма ІІ-й Міжнароднай канферэнцыі Палітычнай сферы “Аднаўленне Гісторыі…” Рэгістрацыя гасцей да 30 красавіка

канф

ІІ Міжнародная канферэнцыя Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” “Аднаўленне Гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе”

3-4 траўня 2013 года, Мінск (Беларусь)

Месца правядзення: Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі (вул. Захарава, 68) 

 

2nd International Conference of Institute of Political Studies Political Sphere

“Restoration of History: Memory and Society in East-Central Europe”

3-4 May 2013, Minsk (Belarus)

The conference will be held at the Embassy of the Republic of Lithuania (Zacharava st., 68)

 

Арганізатары:

Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Літва-Беларусь), Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва), Польскі інстытут у Мінску (Беларусь), Інстытут гісторыі Літвы (Літва), Інстытут Вялікага Княства Літоўскага (Літва), Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі, Інстытут сацыяльных даследаванняў Варшаўскага універсітэта (Польшча).

Organisers:

Institute of Political Studies Political Sphere (Lithuania-Belarus), Vytautas Magnus University (Lithuania), Polish Institute in Minsk (Belarus), Lithuanian Institute of History (Lithuania), Institute of the Great Duchy of Lithuania (Lithuania), Embassy of the Republic of Lithuania in Belarus, Institute of Social Studies at Warsaw University (Poland).

 

Праграма/Program 

траўня/May, 3

 

10.00-10.15 Адкрыццё канферэнцыі. Вітальныя словы арганізатараў.

Opening of the conference. Welcoming speech of organisers.

10.15-11.45 Секцыя І (Частка 1). Нацыянальныя вобразы мінулага ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе.

Section I (Part 1). National images of the past in East-Central Europe.

11.45-12.05 Перапынак на каву / Coffee Brake

12.05-12.20 Прэзентацыя Беларускага архіва вуснай гісторыі (Алесь Смалянчук, Ірына Кашталян).

Presentation of Belarusian Archive of Oral History (Alieś Smaliančuk, Iryna Kaštalian)

12.20-14.00 Секцыя І (Частка 2). Нацыянальныя вобразы мінулага ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе.

Section I (Part 2). National images of the past in East-Central Europe.

 14.00-15.00 Абед/Lunch.

 

15.00-16.45 Секцыя 2. Паўстанне 1863-64 г. ў памяці і гістарычных наратывах

Section 2. Uprising of 1863-1865 in memory and historical narratives.

16.45-17.00 Перапынак на каву / Coffee Brake

17.00-17.40 Адкрыццё “Дзён Літвы” ў Беларусі (Пры ўдзеле амбасадара Літвы ў Беларусі Эвалдаса Ігнатавічуса).
Opening of “Lithuanian Days” in Belarus (with participation of Evaldas Ignatavičius, Ambassador of the Republic of Lithuania in Belarus).

18.00 – 20.00  Публічная дыскусія “Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў: канфлікт інтэрпрэтацый 150 гадоў пасля” (гатэль “Crown Plaza ”, зала Princess II, вул. Кірава, 13). Запрошаныя выступоўцы: Алесь Смалянчук, Дарус Сталюнас, Ян Шумскі, Андрэй Ціхаміраў.

Public discussion Kastuś Kalinoŭski and the uprising of 1863-1865: conflict of interpretations after 150 years” (“Crown Plaza” hotel, room Princess II, Kirava st. 13)Invited speakers: Alieś Smaliančuk, Darius Staliūnas, Jan Szumski, Andrej Cichamiraŭ.

 

4 траўня/May, 4

10.00-11.45 Секцыя 3. Агульнае мінулае ці аўтаномныя нацыянальныя гісторыі? Памяць пра ВКЛ у дзяржавах Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы.

Section 3. Common past or autonomous national histories? Memory of the GDL in the countries of East-Central Europe.

11.45-12.05 Перапынак на каву / Coffee Brake

12.05-14.00 Секцыя 4. Камуністычнае мінулае паміж пераадоленнем і рэстаўрацыяй у посткамуністычных краінах.

Section 4. Communist past between overcoming and restoration in post-communist countries.

 14.00-15.00 Абед/Lunch.

15.00-17.00 Публічная дыскусія “Ці ёсць супярэчлівасць беларускай і літоўскай візіі гісторыі ВКЛ навуковай і палітычнай праблемай?” (рэстарацыя “NEWMAN”, 2-гі паверх, вул.  Нямігі,  36).Запрошаныя выступоўцы: Алесь Краўцэвіч, Алег Дзярновіч, Дангірас Мачуліс, Русціс Камунтавічус.

Public discussion The controversy of Belarusian and Lithuanian visions of history of the GDL: is it a scientific and political problem?” (“NEWMAN”  restaurant,  the  first  floor,  Niamiha  st.  36)Invited speakers: Alieś Kraŭcevič, Alieh Dziarnovič, Dangiras MačiulisRūstis Kamuntavičius.

Запампаваць праграму: Conference 2013 program_full

 Зарэгістравацца ў якасці госця канферэнцыі можна да 30 красавіка, адправіўшы запыт на info@palityka.org

Call for papers: канферэнцыя “Аднаўленне гісторыі: палітыка памяці ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе”

VKLУ рамках канферэнцыі, якая пройдзе 3-4 траўня 2013 г. ў Мінску, плануецца прааналізаваць асноўныя стратэгіі рэалізацыі гістарычнай палітыкі ў краінах Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы, выявіць спецыфічныя і агульныя рысы працы з мінулым, разгледзець узаемасувязь палітыкі памяці з шырэйшым кантэкстам палітычных і культурных трансфармацый посткамуністычных краін.

Задача канферэнцыі — стварыць пляцоўку для ўзаемадзеяння акадэмічных і экспертных супольнасцей рэгіёна для глыбейшага разумення і даследавання праблем палітыкі памяці ва Ўсходняй Еўропе.

Для аналізу і разгляду на дадзенай канферэнцыі будуць вылучаныя наступныя тры ключавыя тэмы, якія уяўляюцца нам найбольш значнымі для асэнсавання агульнай культурна-гістарычнай спадчыны рэгіёна:

1. Агульнае мінулае ці аўтаномныя нацыянальныя гісторыі? Памяць пра ВКЛ і Рэч Паспалітую ў дзяржавах Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы.

2. Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863 г.: канфлікт інтэрпрэтацый праз 150 гадоў.

3. Камуністычнае мінулае: паміж пераадоленнем і рэстаўрацыяй у посткамуністычных краінах.

Асноўныя арганізатары:

Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь)

Інстытут ВКЛ (Літва)

Instytut Polski (Мінск, Беларусь)

Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва)

Працоўныя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, англійская, польская.

Прыблізны лік удзельнікаў – 40 чалавек.

Тэхнічныя дэталі

Для ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі неабходна даслаць:

1) CV на любой працоўнай мове

2) тэзісы выступу памерам у 2-3 тыс. друкаваных знакаў на любой працоўнай мове

3) таксама ў лісце неабходна паведаміць, ці патрабуецца візавая падтрымка.

Заяўку неабходна даслаць на адрас info @ palityka.org да 3 сакавіка 2013 года.

Арганізатары хадайнічаюць пра атрыманне бясплатнай беларускай візы.

У асобных выпадках можа быць разгледжана пытанне пра кампенсацыю выдаткаў на пражыванне і праезд.