Рубрыка: Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі — 2014

Фота III Мінскай канферэнцыі Інстытута «Палітычная сфера». 31.05.2014. Дыскусія

Дыскусія 31 мая.

Фота III Мінскай канферэнцыі Інстытута «Палітычная сфера». 31.05.2014. Канферэнцыя

31 мая. Канферэнцыя

Фота III Мінскай канферэнцыі Інстытута «Палітычная сфера». 30.05.2014. Дыскусія

30 мая. Дыскусія 

Фота III Мінскай канферэнцыі Інстытута «Палітычная сфера». 30.05.2014. Канферэнцыя

30 мая. Канферэнцыя 

Праграма ІІІ Мінскай канферэнцыі Інстытута “Палітычная сфера” “Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі і іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы” (30-31 траўня)


Conference

ІІІ-я Мінская канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера”

“Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі

і іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы

(30-31 траўня 2014 г., Мінск, Беларусь)

Шаноўнае спадарства!

Звяртаем вашу ўвагу на тое, што падрыхтавана фінальная праграма канферэнцыі “Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы”, якая адбудзецца ў Мінску 30-31 траўня 2014 года.

У межах канферэнцыі адбудуцца дзве публічныя дыскусіі: “Бітва пад Оршай праз 500 год: асаблівасці нацыянальных інтэрпрэтацый”  (30 траўня) і “Першая сусветная вайна, фармаванне нацый і паўставанне дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы” (31 траўня).

Падрабязны анонс публічных дыскусій будзе змешчаны пазней.

Запрашаем вас наведаць секцыйныя паседжанні канферэнцыі, якія будуць адбывацца ў будынку Літоўскай амбасады ў Беларусі (г. Мінск, вул. Захарава, 68). Для рэгістрацыі ў якасці госця канферэнцыі вам трэба да 27 траўня выслаць на info@palityka.org наступную інфармацыю: імя, імя лацініцай (так, як у пашпарце), нумар пашпарту. Пры наведванні канферэнцыі вам трэба будзе прыхапіць з сабою пашпарт, гэта патрабаванне аховы Літоўскай амбасады ў Мінску.

Доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук: «Праграма чарговай міжнароднай навуковай канферэнцыі Інстытута “Палітычная сфера” прыемна ўражвае. Напрыканцы траўня ў Менску адбудзецца адзін з найбольш прадстаўнічых навуковых форумаў, прысвечаных праблематыцы войнаў у палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі і Цэнтральна-Усходняй Еўропы. Навукоўцы з Беларусі, Польшчы, Літвы, Украіны і Расіі на працягу двух дзён будуць прадстаўляць пэўныя вынікі даследаванняў як уласна гістарычных і гістарыяграфічных аспектаў вайсковай гісторыі, так і праблематыкі войнаў як “месцаў памяці”. Важнасць падобнай канферэнцыі, у першую чаргу, абумоўленая той вялікай роллю, якую войны мінулага да гэтага часу адыгрываюць у “гістарычнай палітыцы” дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы, а таксама ў свядомасці іх грамадзянаў. Дадатковую актуальнасць дыскусіям навукоўцаў надаюць трагічныя падзеі на паўднёвым усходзе Украіны, якія паказалі, што вайна ў гэтай частцы Еўропы з прадмета гістарычных даследаванняў становіцца рэальнасцю сучаснай міжнароднай палітыкі».

 

Арганізатары і партнёры:

Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва)

Інстытут ВКЛ (Літва)

Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва)

Польскі Інстытут у Мінску (Беларусь)

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі (Беларусь)

Інстытут гісторыі Літвы (Вільня, Літва)

Лятучы ўніверсітэт (Беларусь)

Беларускі калегіум (Мінск, Беларусь)

ПРАГРАМА (PDF)

EN (PDF)           LT  (PDF)       PL (PDF)

Першы дзень канферэнцыі. 30 траўня.

Месца правядзення: Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі (вул. Захарава, 68)

 

10.00-10.15. Адкрыццё канферэнцыі. Прамовы арганізатараў.

 

10.15-12.00

Панэль I. Войны, дзяржавы, нацыі

 

Аляксандр Філюшкін (Расія). “Месцы памяці” войн Расіі і ВКЛ у ХVI ст.

Рымантас Мікніс (Літва). Першая cусветная вайна і адбудова дзяржаўнасці гістарычнай Літвы (Літвы і Беларусі) у канцэпцыі Міхала Ромэра

Анджэй Шпаціньскі (Польшча). Культурны канон як інструмент гістарычнай палітыкі

Алесь Смалянчук (Беларусь). 1939 г. у вуснай гісторыі беларусаў (паводле матэрыялаў экспедыцый БАВГ)

Андрэй Казакевіч (Беларусь). Палітыка Аршанскай бітвы: гісторыя святкавання ў 1992-2013 гадах

 

12.00-12.15 Кава-паўза

 

12.15-14.00

Панэль ІІ. Аршанская бітва і вайсковая гісторыя ВКЛ: пытанні гістарыяграфіі

Аляксандр Казакоў (Беларусь). Гістарыяграфія Аршанскай бітвы 1514 г.: дасягненні і праблемы

Аляксей Лобін (Расія). Аршанская бітва і стэрэатыпы навейшай гістарыяграфіі

Гедзімінас Лесмайціс (Літва). Праблемы перыядызацыі ваеннай гісторыі ВКЛ XVI ст.

Алег Дзярновіч (Беларусь). Магія лічбаў: метадалагічныя праблемы ацэнкі колькасці войскаў у XVI ст. (на прыкладзе бітвы пад Улай 1564 г.)

Аляксей Мартынюк (Беларусь). Бернхард Прытвіц: “нямецкі казак” на сцяпной мяжы Кароны і Княства ў XVI стагоддзі

Віктар Якубаў (Беларусь). Станаўленне наёмнага войска ў ВКЛ

Алег Еўстрацьеў (Беларусь). Ваенна-марскі флот Польскага каралеўства і Рэчы Паспалітай у барацьбе за Балтыку (др. пал. XV — XVI стст.)

Філіп Падбярозкін (Беларусь). Альберт Кранц і Іван Жахлівы: гісторыя аднаго паслання 

 

14.30-15.30 – Абед

 

15.30-18.00  

Панэль ІІІ. Вайсковая гісторыя ВКЛ і Аршанская бітва ў культурнай традыцыі

Дангірас Мачуліс (Літва). Калектыўная памяць як зброя – гісторыя ВКЛ у савецкай прапагандзе падчас вайны паміж СССР і Германіяй

Алена Русіна (Украіна). Будаванне гістарычнай памяці ва Украіне: выпадак бітвы на Сініх Водах Андрэй Янушкевіч (Беларусь). Чым была для Вялікага Княства Літоўскага Інфлянцкая вайна і чым яна ёсць у гісторыі Беларусі?

Жанна Некрашэвіч-Кароткая (Беларусь). Ваенна-палітычная гісторыя Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ў помніках лацінамоўнага эпасу XVI ст.

Антон Сайфуллаеў (Польшча). Слава Воршы ўжо ня горша! Міфы “вайсковай славы” ВКЛ у канцэпцыі беларускага гісторыяпісання першай паловы ХХ стагоддзя

Зарына Канапацкая (Беларусь). Удзел татараў у палітычных і ваенных падзеях другой паловы XVIII – пачатку ХIХ стст.

Дзмітры Шыла (Беларусь). Абарона адзінаверцаў у іншай краіне як casus foederis i casus belli ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе XVI – XVII стст.

Аляксандр Пруднікаў (Беларусь). Войны сярэдзіны XVII ст. – XVIII ст. і каталіцкія гарады і мястэчкі на Беларусі

Юлія Сіткевіч (Беларусь). Войны першай паловы XVI ст. у гісторыі адносін ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі

Філіп Некрашэвіч (Беларусь). Захаванне памяці аб вайсковых традыцыях Вялікага Княства Літоўскага ў арміі Расійскай імперіі

Мальвіна Калядзейчак (Польшча). Уплыў Канстытуцыі 3 траўня на стварэнне дзейнай Канстытуцыі ад 1997 года у сферы пытанняў бяспекі

 

19.00 – 21.00  Публічная дыскусія “Бітва пад Оршай праз 500 год: асаблівасці нацыянальных інтэрпрэтацый” (Алег Дзярновіч, Аляксей Лобін, Аляксандр Казакоў, Алена Русіна; месца ўдакладняецца)

 

Другі дзень канферэнцыі. 31 траўня.

 

Месца правядзення: Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі. (вул. Захарава, 68)

 

10.00-10.10 – Прэзентацыя кнігі “Балахоўцы: сведчанні, дакументы, даследаванні”.

 

10.10-11.30

Панэль IV. Першая сусветная вайна і паўставанне нацыянальных дзяржаваў

Яанна Героўска-Калаўр (Польшча). Расійскія манархісты і пытанне беларускай дзяржаўнасці (1920-1921)

Андрэй Чарнякевіч (Беларусь). Польска-савецкая вайна як фактар фармавання беларускай дзяржаўнасці (1918-1921)

Уладзімір Ляхоўскі (Беларусь). Чыннасць польскага корпуса Доўбар-Мусьніцкага ў святле новых гістарычных крыніц

Ігар Мельнікаў (Беларусь). Гісторыя стварэння і дзейнасці Першага польскага корпусу пад камандаваннем Ю. Доўбар-Мусніцкага на тэрыторыі Беларусі

Радзівон Попель (Беларусь). “Точка опори” ці “литовська окупація”: дзеячы ўкраінскага нацыянальнага руху ХІХ – пачатка ХХ ст. пра далучэнне ўкраінскіх земляў да Вялікага Княства Літоўскага

Конрад Топа (Польшча). Беларуская Народная Рэспубліка – вырачаная на паразу?

 

11.30-12.30.

Панэль V. 1944 год і Другая сусветная вайна

 

Ян Шумскі (Польшча). Лета 1944 года ў Заходняй Беларусі вачыма вышэйшай савецкай партыйна-вайсковай эліты

Святлана Чэрвонная (Польшча). Другі Усебеларускі кангрэс (чэрвень 1944 г.): кантрасты гістарыяграфічных інтэрпрэтацый

Алесь Гелагаеў (Беларусь). Сяляне, паліцэйскія, партызаны – стратэгіі выжывання і змагання ў 1941-1944 гадах на тэрыторыі Беларусі

Гжэгож Клейн (Польшча). Бітва пад Леніна ў польскай гістарыяграфіі

 

12.30-12.45 – Кава-паўза

 

12.45-14.00

Панэль VI. Войны ў гістарычнай памяці: святкаванні і мемарыялы

 

Аляксей Ластоўскі (Беларусь). Святкаванне Дня Перамогі ў сучаснай Беларусі: магія і ідэалогія свята

Катажына Концка (Польшча). Дзяржаўныя святы як носьбіты памяці – пра культуру святкавання ў Польшчы пасля 1989 года

Марэк Войнар (Польшча). Эстонцы на службе ІІІ Райху як праблема эстонскай гістарычнай памяці

Павел Вайніцкі (Беларусь). Ваенныя манументы і мемарыялы: нашы і не нашы

Дагмара Москва, Пётр Шчэпанік (Польшча). 70 год пасля Гадзіны W”. Варшаўскае паўстанне ў польскай памяці

Пётр Клос, Роберт Кабрыньскі (Польшча). На вайне – даўней і сёння. Польская армія ў ХХ і ХХІ стст.

14.00-15.00 Абед

 

15.00-17.00

Публічная дыскусія.  “Першая сусветная вайна, фармаванне нацый і паўставанне дзяржаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы” (Алесь Смалянчук, Уладзімір Ляхоўскі, Рымантас Мікніс, Яанна Героўска-Калаўр, Алесь Пашкевіч; месца ўдакладняецца)

 

Спіс удзельнікаў:

 

Вайніцкі Павел – кандыдат мастацтвазнаўства, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт

Войнар Марэк –  дактарант, Ягелонскі ўніверсітэт, Польшча

Гелагаеў Алесь

Героўска-Калаўр Яанна — доктар, Інстытут гісторыі Польскай акадэміі навук

Дзярновіч Алег – кандыдат гістарычных навук, Інстытут гісторыі НАН Беларусі

Еўстрацьеў Алег – аспірант, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Беларусь

Кабрыньскі Роберт – Цэнтр даследаванняў вайсковай моцы, Польшча

Казакевіч Андрэй – доктар палітычных навук, Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва), Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва)

Казакоў Аляксандр – кандыдат гістарычных навук, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Калядзейчак Мальвіна – дактарант, Акадэмія нацыянальнай абароны ў Варшаве, Польшча

Канапацкая Зарына — кандыдат гістарычных навук, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Клейн Гжэгож – дактарант, Акадэмія нацыянальнай абароны ў Варшаве, Польшча

Клос Пётр – Акадэмія нацыянальнай бяспекі, Польшча

Концка Катажына – доктар, Універсітэт Мікалая Каперніка, Польшча

Ластоўскі Аляксей – кандыдат сацыялагічных навук, Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва)

Лесмайціс Гедзімінас – доктар, Інстытут гісторыі Літвы

Лобін Аляксей – кандыдат гістарычных навук, Палац Кангрэсаў, Санкт-Пецярбург, Расія

Ляхоўскі Уладзімір – кандыдат гістарычных навук, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Мартынюк Аляксей – кандыдат гістарычных навук, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Беларусь

Мачуліс Дангірас — доктар, Інстытут гісторыі Літвы

Мельнікаў Ігар – кандыдат гістарычных навук, веб-сайт «Историческая правда», Беларусь

Мікніс Рымантас — доктар, Інстытут гісторыі Літвы

Москва Дагмара – дактарант, Універсітэт Адама Міцкевіча, Польшча

Некрашэвіч-Кароткая Жанна – кандыдат гістарычных навук, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Некрашэвіч Філіп – аспірант, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Падбярозкін Філіп – дактарант, Лейпцыгскі ўніверсітэт, Германія

Пашкевіч Алесь – кандыдат гістарычных навук, часопіс „Arche”

Попель Радзівон – аспірант, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Беларусь

Пруднікаў Аляксандр – аспірант, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Русіна Алена – кандыдат гістарычных навук, Інстытут украінскай гісторыі

Сайфуллаеў Антон – дактарант, Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук

Сіткевіч Юлія – аспірант, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Смалянчук Алесь – доктар гістарычных навук, Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук

Топа Конрад – дактарант, Ягелонскі ўніверсітэт, Польшча

Філюшкін Аляксандр – доктар гістарычных навук, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, Расія

Чарнякевіч Андрэй – кандыдат гістарычных навук, Універсітэт Адама Міцкевіча, Польшча

Чэрвонная Святлана – доктар мастацтвазнаўства, Універсітэт Мікалая Каперніка, Польшча

Шпаціньскі Анджэй – доктар габілітаваны, Інстытут палітычных даследаванняў Польскай акадэміі навук

Шумскі Ян — доктар, Інстытут гісторыі навукі Польскай акадэміі навук

Шчэпанік Пётр – дактарант, Жэшуўскі ўніверсітэт, Польшча

Шыла Дзмітры – аспірант, Мінская духоўная акадэмія, Беларусь

Якубаў Віктар – кандыдат гістарычных навук, Полацкі дзяржаўны універсітэт, Беларусь

Янушкевіч Андрэй – кандыдат гістарычных навук

III Мінская канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера” “Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі і іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы” (падача заявак да 15.03.2014)

лога

ІІІ-я Мінская канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера”
Мінск, 30-31 траўня 2014 г.
Аб’яўляецца збор заявак на ўдзел у ІІІ-й Міжнароднай навуковай канферэнцыі
Інстытута “Палітычная сфера”
Тэма 2014 года:
“Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі і іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы”

канферэнцыя

Асноўныя арганізатары:

Інстытут “Палітычная сфера” (Мінск-Вільня)

Інстытут ВКЛ (Коўна, Літва)

Польскі інстытут у Мінску (Мінск,)

Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва)

Беларускі калегіум (Мінск,)

Лятучы ўніверсітэт (Мінск,)

Інстытут гісторыі Літвы (Вільня, Літва)

 

Працоўныя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, англійская, польская.

 

Прыблізны лік удзельнікаў – 40 чалавек.

2014 год – гэта год, калі ў Беларусі будуць шырока адзначацца чатыры важныя юбілеі: 500-я ўгодкі Аршанскай бітвы, 100-годдзе пачатку Першай Сусветнай вайны, 220-годдзе паўстання Тадэвуша Касцюшкі, 70-годдзе вызвалення Мінска (Беларусі) ад войск нацысцкай Германіі. Усе гэтыя падзеі звязаныя з вайсковай гісторыяй нашай краіны, але маюць розныя палітычныя і ідэалагічныя значэнні, адсылаюць да розных версій тлумачэння мінулага і святкуюцца рознымі палітычнымі сіламі.

Гісторыя Беларусі часта разглядаецца як пазбаўленая суб’ектнасці, дзе краіна — гэта тэрыторыя заваяванняў і нашэсцяў. Яшчэ ў 1857 годзе беларускі гісторык Восіп Турчыновіч у “Обозрении истории Белоруссии с древнейших времен” такім чынам пісаў пра мінулае нашага краю: “Это поприще вековых состязаний, это перепутье могучих соперников, беспрерывно ратовавших и ходивших друг на друга, это великая могила их ратей несметных”. Рэшткі такога наратыву вельмі заўважныя ў розных гістарычных і мастацкіх працах. У выніку, Беларусь і яе дзяржаўнасць – гэта ахвяра суседзяў, яе трагічны лёс – быць скрыжаваннем вайсковых шляхоў. Але мы бачым і цалкам адрозны падыход да айчыннай гісторыі: як гісторыі ваяўнічага народа, авеянага вайсковай славай, актыўнага стваральніка сваёй будучыні. Вось толькі вызначэнне гістарычных ворагаў і галоўных момантаў вайсковай славы ў беларускім грамадстве далёкае ад кансенсусу і шмат у чым залежыць ад ідэалагічных і палітычных пазіцый сучаснасці.

Але вырашальны ўплыў войнаў на палітычнае самавызначэнне краіны і важнасць камемарацый вайсковых падзеяў і перамогаў у сучаснасці – гэта далёка не ўнікальны выпадак Беларусі. Мы можам знайсці вельмі шмат паралеляў з суседнімі краінамі Цэнтральна-Усходняй Еўропы, сучасная палітычная суб’ектнасць якіх таксама фармавалася падчас Першай сусветнай вайны.

Юбілейны 2014 год дае выдатныя падставы паразважаць, наколькі шматлікія войны паўплывалі на развіццё палітычных інстытутаў і культурныя традыцыі Беларусі і іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы, якім чынам ў дадзеным рэгіёне фармаваліся асноўныя шляхі рэпрэзентацыі вайсковай гісторыі, як фармавалася культурная памяць пра войны і культура святкаванняў перамог і асэнсавання паразаў.

Плануецца, што ў канферэнцыі прымуць удзел каля 40 навукоўцаў з Беларусі і іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

Асноўныя тэмы для разгляду:

1) Аршанская бітва і войны XVI стагоддзя ў гісторыі, гістарыяграфіі ды ідэалогіі Беларусі і іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

2) Першая сусветная вайна і паўстанне Беларусі як палітычнага суб’екту.

3) Роля Першай сусветнай вайны ў палітычным і культурным пераўладкаванні Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

4) Вызваленне, акупацыя, збройны супраціў: 1944 год у гісторыі і гістарыяграфіі народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

5) Культура памяці і вайна ў Беларусі: Дзень Вайсковай славы, Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці.

6) Культура памяці, нацыянальныя святы і войны ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе.

 

Тэхнічныя дэталі

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна даслаць:

1) CV на любой працоўнай мове;

2) тэзісы выступу памерам 2-3 тыс. друкаваных знакаў на любой працоўнай мове;

3) таксама ў лісце неабходна паведаміць, ці патрабуецца візавая падтрымка.

Заяўку неабходна даслаць на адрас info @ palityka.org да 15 сакавіка 2014 года.

Арганізатары аказваюць дапамогу ў атрыманні беларускай візы Плануецца, што па выніках канферэнцыі выйдзе тэматычны нумар навуковага часопіса “Палітычная сфера”.

Спампаваць: conference 2014_bel.pdf

Download: conference 2014_en.pdf

Pobierz: conference 2014_pl.pdf

IN ENGLISH>>>

Трэцяя Міжнародная навуковая канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера”

Інстытут “Палітычная сфера” аб’яўляе пра правядзенне Трэцяй Міжнароднай навуковай канферэнцыі Інстытута “Палітычная сфера” пад назвай “Войны ў палітычнай і культурнай традыцыі Беларусі і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы”.

Канферэнцыя адбудзецца ў Мінску, 30-31 траўня 2014 г.

Асноўныя арганізатары:

Інстытут “Палітычная сфера” (Беларусь)

Інстытут ВКЛ (Літва)

Instytut Polski (Мінск, Беларусь)

Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва)

Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі (Літва)

Беларускі калегіум (Мінск, Беларусь)

Лятучы ўніверсітэт (Мінск, Беларусь)

Інстытут гісторыі Літвы

Працоўныя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, англійская, польская.

Прыблізны лік удзельнікаў – 40 чалавек.

2014 год – гэта год, калі ў Беларусі будуць шырока адзначацца тры важныя юбілеі: 500-я ўгодкі Аршанскай бітвы, 100-годдзе пачатку Першай Сусветнай вайны, 60-годдзе вызвалення Мінска (Беларусі) ад войск нацысцкай Германіі. Усе гэтыя падзеі звязаныя з вайсковай гісторыяй нашай краіны, але маюць розныя палітычныя і ідэалагічныя значэнні, адсылаюць да розных версій тлумачэння мінулага краіны і святкуюцца рознымі палітычнымі сіламі.

Гісторыя Беларусі часта разглядаецца як пазбаўленая суб’ектнасці, дзе краіна — гэта тэрыторыя заваяванняў і нашэсцяў. Яшчэ ў 1857 годзе беларускі гісторык Восіп Турчыновіч у “Обозрении истории Белоруссии с древнейших времен” такім чынам пісаў пра мінулае нашага краю: Это поприще вековых состязаний, это перепутье могучих соперников, беспрерывно ратовавших и ходивших друг на друга, это великая могила их ратей несметных. Рэшткі такога наратыву вельмі заўважныя ў розных гістарычных і мастацкіх працах. У выніку, Беларусь і яе дзяржаўнасць – гэта ахвяра суседзяў, яе трагічны лёс быць скрыжаваннем вайсковых шляхоў. Але мы бачым і цалкам адрозны падыход да айчыннай гісторыі: як гісторыі ваяўнічага народа, авеянага вайсковай славай, актыўнага стваральніка сваёй будучыні. Вось толькі вызначэнне гістарычных ворагаў і галоўных момантаў вайсковай славы ў беларускім грамадстве далёкае ад кансенсусу і шмат у чым залежыць ад ідэалагічных і палітычных пазіцый сучаснасці.

Але вырашальны ўплыў войнаў на палітычнае самавызначэнне краіны і важнасць камемарацый вайсковых падзеяў і перамогаў у сучаснасці – гэта далёка не ўнікальны выпадак Беларусі. Мы можам знайсці вельмі шмат паралеляў з суседнімі краінамі Цэнтральна-Усходняй Еўропы, сучасная палітычная суб’ектнасць якіх таксама фармавалася падчас Першай сусветнай вайны.

Юбілейны 2014 год дае выдатныя падставы паразважаць, наколькі шматлікія войны паўплывалі на развіццё палітычных інстытутаў і культурныя традыцыі Беларусі і іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы, якім чынам ў дадзеным рэгіёне фармаваліся асноўныя шляхі рэпрэзентацыі вайсковай гісторыі, як фармавалася культурная памяць пра войны і культура святкаванняў перамог і асэнсавання паразаў.

Плануецца, што ў канферэнцыі прымуць удзел каля 40 навукоўцаў з Беларусі і краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

Асноўныя тэмы для разгляду:

1) Аршанская бітва і войны XVI стагоддзя ў гісторыі, гістарыяграфіі ды ідэалогіі Беларусі і іншых краін Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

2) Першая сусветная вайна і паўстанне Беларусі як палітычнага суб’екту.

3) Роля Першай сусветнай вайны ў палітычным і культурным пераўладкаванні Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

4) Вызваленне, акупацыя, збройны супраціў: 1944 год у гісторыі і гістарыяграфіі народаў Цэнтральна-Усходняй Еўропы.

5) Культура памяці і вайна ў Беларусі: Дзень Вайсковай славы, Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці.

6) Культура памяці, нацыянальныя святы і войны ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе.

Таксама ў межах канферэнцыі адбудзецца некалькі публічных мерапрыемстваў (дыскусіі, лекцыі).

Восенню будзе абвешчаны збор заявак на ўдзел у канферэнцыі. Плануецца, што па вынікам канферэнцыі выйдзе тэматычны нумар часопіса “Палітычная сфера”.

Таксама вітаюцца прапановы і далучэнне партнёрскіх інстытуцый у якасці суарганізатараў мерапрыемства.