Рубрыка: Семінары

11 верасня адбудзецца семінар для ўдзелу ў Міжнароднай Phd праграме для Беларусі

11 верасня 2013 года ў 18-30 адбудзецца семінар-кансультацыя для жадаючых прыняць удзел уМіжнароднай PhD-праграме для Беларусі.  На семінары плануецца разгледзець праблемы, звязаныя з фармуляваннем канцэпцыі даследчага Phd-праекта.

Інфармацыю пра месца правядзення можна будзе атрымаць зарэгістраваўшыся на phd @ palityka.org.

У лісце неабходна пазначыць:
— імя і прозвішча;
— месца працы;
— даследчы накірунак(дысцыпліну, па якой плануецца пісаць дысертацыйнае даследаванне).

Падача заявак ўдзелу ў Міжнароднай PhD праграме сканчаецца 20 кастрычніка 2013 года.

Дадатковую інфармацыю пра праграму і патрабаванні да ўдзельнікаў можна атрымаць на сайце http://phd.palityka.org

Відэа з даследчага семінара 30 траўня ”Трансфармацыя прасторы горада Мінска ў апошнія гады. Сацыяльныя, эканамічныя і экалагічныя наступствы і выклікі”

Даследчы семінар 30 траўня ”Трансфармацыя прасторы горада Мінска ў апошнія гады. Сацыяльныя, эканамічныя і экалагічныя наступствы і выклікі”

kryvalap Даследчая праблема: Мінск перажывае значны змены ўласнага ландшафту: дадатковая шчыльная дабудова, распрацоўка новых зон, знішчэнне зялёных зон і іх замена на камерцыйныя аб’екты. Гэта мае свае эканамічныя, экалагічныя і сацыяльныя наступствы (у прыватнасці стыхійныя пратэсты) і фармулюе новыя выклікі, якія прапануецца прааналізаваць. Па выніках праекта “Мінск – зялёны горад”, 2012-2013. Дакладчык – Аляксей Крывалап.

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя!

Пачатак семінара ў 18-00.

Для ўдзелу ў семінары трэба адправіць заяўку на info @ palityka.org

Відэа з даследчага семінара “Ці вінавата Візантыя? Да праблемы суадносінаў гістарычна-культурнай спадчыны і сучаснага цывілізацыйнага статусу”

Даследчы семінар 16 траўня “Ці вінавата Візантыя? Да праблемы суадносінаў гістарычна-культурнай спадчыны і сучаснага цывілізацыйнага статусу”

Dziarnovich Cтавіцца пытанне, у якой ступені гістарычныя і культурныя традыцыі ўплываюць на станаўленне сучасных сацыяльных інстытутаў.

Па выніках даследавання 2010—2012 гадоў.

Дакладчык – Алег Дзярновіч.

Запрашаюцца ўасе зацікаўленыя!

Пачатак семінара ў 18-00.

Для ўдзелу ў семінары трэба адправіць заяўку на

info @palityka.org

Відэа з даследчага семінара “Канцэпцыі нацыі і палітыкі ў БССР, другая палова 1980-х”

Даследчы семінар 11 красавіка “Канцэпцыі нацыі і палітыкі ў БССР, другая палова 1980-х”

img46 Даследчая праблема – акрэсліць у кантэксце гісторыі ідэй канцэпцыі “ беларускай нацыі” і “палітыкі”, якія прапаноўваліся рознымі грамадскімі і палітычнымі сіламі Беларусі ў позні савецкі перыяд. Па выніках даследавання праведзенага ў 2011-2012 годзе. Дакладчыкі — Андрэй Казакевіч, Андрэй Асадчы

 

Запрашаюцца ўасе зацікаўленыя!

Пачатак семінара ў 18-00.

Для ўдзелу ў семінары трэба адправіць заяўку на info @ palityka.org

Відэа з даследчага семінара “Двухбаковыя стасункі Беларусі і Літвы за перыяд незалежнасці, 1992-2012”

Даследчы семінар 28 сакавіка “Двухбаковыя стасункі Беларусі і Літвы за перыяд незалежнасці, 1992-2012”

belarus_litvaУ дакладзе будуць адлюстраваны вынікі аўтарскага даследавання развіцця беларуска-літоўскіх адносін у 1991 – 2010 гг. па трох асноўных напрамках: развіццё палітычных кантактаў, дамоўна-прававой базы і гандлёва-эканамічных сувязяў. Дакладчык – Андрэй Валодзькін.

Асноўныя фактары, што вызначалі характар беларуска-літоўскіх адносін:

1. Другаснасць узаемных адносін, нягледзячы на суседства краін, у параўнанні з больш прыярытэтнымі мэтамі іх знешняй палітыкі (развіццё сувязяў з Захадам – для Літвы, з Расіяй і краінамі СНД – для Беларусі).

2. Выбар абедзвюмя краінамі супрацьлеглых арыентыраў ва ўнутранай і знешняй палітыцы, што вяло да пэўнай палітычнай адчужанасці, якая часам даходзіла да выкарыстання ў палітычнай рыторыцы ў дачыненні адна адной вобразу “патэнцыйнай крыніцы небяспекі”.

3. Паступовае ўсведамленне бакамі ўзаемных эканамічных інтарэсаў (асабліва, у галіне транзіту) і імкненне да “эканамізацыі” двухбаковых адносін.

4. Балансаванне Літвы з канца 1990-х гг. паміж падтрымкай агульнай еўрапейскай палітыкі ў дачыненні Беларусі і атрыманнем выгод ад развіцця эканамічнага супрацоўніцтва з ёй.

5. Значны ўплыў на літоўскую палітыку ў дачыненні Беларусі раскладу палітычных сіл ва ўладзе гэтай краіны.

 

Асноўныя этапы развіцця беларуска-літоўскіх адносін:

1. Восень 1991 – лета 1994 г. – перыяд актыўных, але не вельмі прадуктыўных палітычных кантактаў на розных узроўнях і ў розных фарматах. Прававая база двухбаковых стасункаў развівалася досыць марудна. Асноўныя дамоўленасці ў гэты час былі дасягнуты ў галіне прававой дапамогі, пенсійнага забеспячэння і аўтамабільных перавозак. Вырашэнне пытанняў прававога забеспячэння эканамічных сувязяў сутыкалася з пэўнымі цяжкасцямі, аб чым сведчыць правал пагаднення аб вольным гандлі. З-за спрэчных пытанняў аб падзеле былой савецкай маёмасці было адкладзена заключэнне базавых дамоў “Аб міждзяржаўнай мяжы” і “Аб дабрасуседстве і супрацоўніцтве”. Сістэматызаваныя дадзеныя аб узаемным гандлі за гэты перыяд адсутнічаюць. Значнае развіццё ў гэты час набыў мелкі чаўночны гандаль, якому да сакавіка 1994 г. спрыяла і адсутнасць візавага рэжыму паміж дзвюмя дзяржавамі.

2. Восень 1994 – 1998 г. – перыяд актывізацыі палітычных кантактаў, у тым ліку, на вышэйшым узроўні. У пачатку прэзідэнцтва А.Лукашэнкі ў выніку саступак беларускага боку былі хутка вырашаны спрэчныя пытанні, што дазволіла ўжо напачатку 1995 г. заключыць дамовы “Аб міждзяржаўнай мяжы” і “Аб дабрасуседстве і супрацоўніцтве”. У сваю чаргу гэты перыяд варта падзяліць на 2 падперыяды: да і пасля правядзення ў Беларусі канстытуцыйнага рэферэндуму 1996 г. Для першага з іх характэрна актыўнае развіццё дамоўна-прававой базы ў галіне эканомікі, барацьбы са злачыннасцю, міжведамаснага супрацоўніцтва. Для другога – імкненне Літвы (найперш, у асобе Прэзідэнта А.Бразаўскаса) выступіць пасярэднікам паміж Беларуссю і Захадам з мэтай прадухілення міжнароднай ізаляцыі афіцыйнага Мінска ў Еўропе. Пасля таго як Бразаўскаса на прэзідэнцкай пасадзе змяніў В.Адамкус пачалося паступовае згортванне палітычнага дыялогу і абмежаванне двухбаковых адносін, галоўным чынам, эканамічнымі пытаннямі. Ва ўзаемным гандлі напрацягу ўсяго перыяду адзначалася тэндэнцыя да павелічэння таваразвароту прыблізна на 30 млн.дал. штогадова за кошт росту беларускага імпарту з Літвы. Беларускі экспарт у 1996 – 1997 гг. нязначна памяншаўся. Але ўжо ў 1998 пачаліся зваротныя тэндэнцыі.

3. 1999 – 2006 гг. – перыяд “замарожвання” літоўска-беларускіх адносін. Спыніліся кантакты спачатку на вышэйшым, а потым і на высокім узроўні. Галоўнай формай палітычных кантактаў становяцца кансультацыі па лініі МЗС. Візіты беларускіх афіцыйных асоб насілі “працоўны” (неафіцыйны) характар і звычайна былі прымеркаваны да правядзення беларускіх прамысловых выстаў і бізнэс-форумаў. За 2002 – 2004 гг. увогуле няма ніякіх звестак аб палітычных кантактах хоць на якім узроўні. Новай з’явай становяцца візіты ў Беларусь літоўскіх парламентарыяў. Тым не менш, даволі актыўна развіваецца дамоўна-прававая база двухбаковых стасункаў. За гэты перыяд быў заключаны 21 дакумент, з якіх па 10 на міжурадавым і міжведамасным узроўнях і 1 – міждзяржаўная дамова (“Аб сацыяльным забеспячэнні”, 1999 г.). Беларуска-літоўскі таваразварот характарызаваўся няўстойлівымі тэндэнцыямі. У 1999 г. адбылося яго рэзкае скарачэнне за кошт падзення беларускага імпарту з Літвы. Знешнегандлёвае сальда стала станоўчым для Беларусі і захоўвалася такім напрацягу ўсяго перыяду (хаця беларускі экспарт значна скараціўся ў 2001 – 2002 гг. і толькі ў 2005 пераўзыйшоў узровень 2000 г.).

4. 2007 – 2010 гг. – перыяд “пацяплення” адносін. З 2007 г. аднаўляюцца на рэгулярнай аснове кантакты на ўзроні кіраўнікоў МЗС і кіраўнікоў урадаў. Кульмінацыяй аднаўлення палітычных адносін стаў абмен візітамі кіраўнікоў дзяржаў у 2009 – 2010 гг. Аднак развіццё дамоўна-прававой базы запаволілася ў параўнанні з папярэднім перыядам (усяго 9 дакументаў, 2 з якіх – аб унясенні змен ў раней дасягнутыя дамоўленасці). Так. доўгі час прабуксоўвала заключэнне пагаднення аб спрашчэнні парадку ўзаемных паездак жыхароў памежных тэрыторый. Узаемны гандаль павялічваўся з 2007 г. вельмі хуткімі тэмпамі – больш як на 100 млн.дал. штогод, за выключэннем рэзкага спаду ў 2009 г., які аднак ізноў змяніўся хуткім ростам у 2010 г. Значна павялічыўся і аб’ём узаемных інвестыцый. Прычым літоўскія інвестыцыі ў Беларусі ў некалькі разоў пераўзыходзяць беларускія інвестыцыі ў Літве, і ў адрозненні ад апошніх, у іх структуры пераважаюць прамыя інвестыцыі.

 

Запрашаюцца ўасе зацікаўленыя!

Пачатак семінара ў 18-00.

Для ўдзелу ў семінары трэба адправіць заяўку на info @ palityka.org

Даследчы семінар 14 сакавіка “Даследчая і кадравая палітыка ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін, 2008-2012”

pic_social_science_degreeДырэктар Інстытута “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч прадставіць некаторыя вынікі даследавання, праведзенага ў 2012 годзе (кадравай палітыкі, фінансавання, спецыяльных выданняў, дысертацый і г.д. чатырох дысцыплін: сацыялогія, паліталогія, гісторыя, філасофія).

Дастаткова часта можна чуць пра крызіс, стагнацыю ці нават заняпад у развіцці сацыяльных і гуманітарных навук Беларусі. Тлумачаць гэта рознымі прычынамі: ад адсутнасці традыцый і палітычнай сітуацыі да некрэятыўнасці, “савецкасці”, малога фінансавання і г.д. саміх навукоўцаў.

Але ў такіх дыскусіях варта ўзяць пад увагу і больш прагматычны ды прыземлены кантэкст – палітыка размеркавання рэсурсаў і фінансаў паміж дысцыплінамі і даследчымі тэмамі. Як паказваюць вынікі адмысловага даследавання Інстытута “Палітычнай сферы”, аналіз “палітыкі размеркавання”  у значнай ступені тлумачыць стан гуманітарнай і сацыяльнай навукі. І, магчыма, у выпраўленні неэфектыўнага размеркавання рэсурсаў знаходзіцца вырашэнне многіх праблем, якія звязваюцца з “ідэйным крызісам”, “адсутнасцю акадэмічных зорак”, “савецкай спадчынай” і г.д.

Падчас семінара плануецца разгледзець гэтыя праблемы на аснове аналізу структуры фінансавання навуковай сферы Беларусі (у параўнанні з іншымі краінамі); структуры занятасці; даследчых тэм, якія фінансуюцца БРФФД; палітыцы дысертацыйных даследаванняў і г.д. у 2000-х гадах.

Запрашаюцца ўасе зацікаўленыя!

Пачатак семінара ў 18-00.

Для ўдзелу ў семінары трэба адправіць заяўку на info @ palityka.org