11.05.2012. Дзень першы
12.05.2012. Дзень другі
Рубрыка: Канферэнцыі, Навіны, Нацыя, дзяржава, рэгіён - 2012
11-12 траўня ў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску адбылася арганізаваная Інстытутам ВКЛ (Літва), Польскім інстытутам у Мінску і беларускім Інстытутам палітычных даследаванняў „Палiтычная сфера“ міжнародная навуковая гістарычная канферэнцыя “Нацыя, дзяржава, рэгіён: нацыянальныя рухі і краёвая ідэя ў Беларусі і Літве (канец XIX – пачатак XX стагоддзя)“. Падрабязней
Рубрыка: Водгукі ў СМІ, Канферэнцыі, Навіны, Нацыя, дзяржава, рэгіён - 2012
Олег ГАЛКИН, фото Юлии ФИЛИПЧИК, TUT.BY
Международная научная конференция «Нация, государство, регион: национальные движения и краевая идея в Беларуси и Литве в конце XIX — начале XX веков» прошла в минском здании посольства Литовской Республики 11-12 мая. Историки из Беларуси, Польши и Литвы обсудили особенности нациообразовательных процессов в регионе Восточной Европы. Особое внимание на ней уделялось судьбе малоизвестной для широкого круга общественности краевой идеи или «краевости».
Конференцию посетили около 30 историков, которые специализируются на изучении белорусского, литовского и краевого движений. Среди них — директор Института исторических исследований Беларуси Алесь Смолянчук, руководитель кафедры истории государства и права Польши Гданьского университета Дариуш Шпопер, директор Института истории Литвы Римантас Микнис.
«Краевость» как феномен общественно-политической жизни возник во времена революции 1905-1907 гг. Сущностью ее идеологии было провозглашение приоритета интересов родного края перед интересами отдельных этносов и социальных групп. Шляхтич Роман Скирмунт, первым сформулировавший ее, писал так: «Мы должны работать ради добра всего края вместе с нашим литовским или русским народом, с которым мы составляем единую нацию». В краевой идеологии термин «нация» в Беларуси впервые вышел за границы этнического понимания и приобрел политическое содержание.
Родилась краевая идея в среде поляков белорусского и литовского происхождения и просуществовала до 1940 г. Ее предшественником считается самосознание польскоязычной литовско-белорусской аристократии, которая мечтала о восстановлении Речи Посполитой в границах 1772 г., исповедовала католичество и преклонялась перед польской культурой, однако в то же самое время была преисполнена местным патриотизмом. Такой взгляд на самих себя в конечном итоге выражался в формуле: «поляк по национальности, литвин (или русин) по происхождению».
Историки по-разному оценивают эту идеологию и ее влияние на общественно-политическую жизнь региона. По мнению одного из наиболее авторитетных исследователей «краевости» в Беларуси Алеся Смолянчука ее последователи внесли значительный вклад в умиротворение этнических и социальных конфликтов в Беларуси и Литве. Тем самым краевцы своей деятельностью закладывали традиции борьбы против идеологии этнического шовинизма. Причем их поражение он считает также поражением народов Литвы, Беларуси и Польши, поскольку конфронтация между ними облегчила империалистам разных стран и идеологий захват их земель.
«Сейчас я разрабатываю проблематику «краевости» межвоенного времени, — рассказал Смолянчук. — Если раньше я писал про начало XX в. — наиболее плодотворный для нее период, — то в настоящее время работаю над 20-30-ми годами. Это было время, особенно насыщенное межнациональными конфликтами, однако «краевцы» тогда еще присутствовали и старались как-то на них повлиять». Далей>>>
14-05-2012 / АЛЯКСЕЙ ХАДЫКА
11–12 траўня ў Мінску прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Нацыя, дзяржава, рэгіён: нацыянальныя рухі і краёвая ідэя ў Беларусі і Літве (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя)”. Яе гасцінна прымала амбасада Літвы: навуковыя дыскусіі прайшлі ў Мінску, але як бы на замежнай тэрыторыі.
Удзел літоўскай дыпламатычнай місіі, разам з Польскім інстытутам і беларускім бокам, незалежным паліталагічным часопісам “Палітычная сфера”, забяспечыў прадстаўнічы ўдзел у форуме гасцей з Літвы і Польшчы. Варта пералічыць імёны ўдзельнікаў пленарнай сесіі, найбольш вядомых даследчыкаў “краёвага руху” пачатку ХХ ст. у беларуска-літоўскіх землях. Гэта беларус Алесь Смалянчук (ён прадстаўляў Інстытут славістыкі ПАН), Дарыюш Шпопер з Гданьску і Рымантас Мікніс з Вільні.
Краёвы рух, які сфармаваўся на землях Беларусі і Літвы ў часы рэвалюцыйнай актывізацыі 1905–1907 гадоў, прадметна вызначыў стрыжань дыскусіі на канферэнцыі. Сама краёвая ідэя, як спосаб упарадкавання палітычнага ладу земляў са шматнацыянальным насельніцтвам, несла ў сябе зерне, пачаткі пабудовы схем міждзяржаўных і міжэтнічных дачыненняў у складаным па сваім нацыянальна-гістарычным упарадкаванні рэгіёне. Як заўважыў мадэратар дыскусіі на канферэнцыі Уладзімір Мацкевіч, прыгадваючы думку філосафа Конрада Лорэнца — тое, што было, і тое, што павінна быць — розныя матэрыі. Але як не заўважыць “спадчыну краёвасці” ў прапановах па канструяванні балта-чарнаморскай садружнасці, якія вылучаліся беларускімі дэмакратычнымі сіламі на парадак дня пасля разыходжання ў 1991 годзе па сваіх дзяржаўных кватэрах былых заходніх рэспублік СССР? Чытаць далей>>>
Рубрыка: Водгукі ў СМІ, Канферэнцыі, Навіны, Нацыя, дзяржава, рэгіён - 2012
Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь
14.05.2012
У Мінску 11-12 траўня праходзіла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Нацыя, дзяржава, рэгіён: Нацыянальныя рухі і краёвая ідэя ў Беларусі і Літве (канец XIX — пачатак XX стст)”. Яе ўдзельнікі падзяліліся вынікамі сваіх даследванняў, а таксама прапаноўвалі ідэі па еўрапейскай інтэграцыі Беларусі.
Адам Кіркор — літвінскі патрыёт “без нацыянальнасці”
Дактарант Ягелонскага універсітэта (Кракаў) Магдалена Фрончак у сваім дакладзе распавяла пра канцэпцыі беларускасці і летувійскасці выбітнага археолага, этнографа і гісторыка Адама Кіркора. “Кіркор збіраў беларуска-літоўскія артыфакты, быў найважнейшым даследчыкам Віленшыны. І беларусы характарызцюць яго як беларуса, а летувійцы — як летувійца. Палякі ж лічаць Кіркора польскім патрыётам, палякам. Паўстае пытанне: кім ён быў насамрэч?”- адзначыла дактарантка.
Адам Кіркор нарадзіўся на Магілёўшчыне ў 1818 годзе і, магчыма, паходзіў з татараў, а ахрысцілі яго ў Рыма-каталіцкай царкве. Па словах Магдалены Фрончак, у бацькоўскім асяродзi дзеяча не размаўлялі ані па-польску, ані па-беларуску. “Верагодна, гэтыя мовы ён вывучыў ужо па пераездзе ў Вільню. Таксама няма ніводнага запісу Кіркора па-летувійску”, — зазначыла яна.
Тобок, дакладна вызначыць, якой нацыянальнасці Адам Кіркор, не выпадае. “Ён настойваў на тым, што з’яўляецца патрыётам Літвы. Патрыётам менавіта краю, а не канкрэтнага народа”, — удакладніла Магдалена Фрончак. Чытаць далей>>>
11 траўня ў амбасадзе Літвы ў Беларусі распачалася міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Нацыя, дзяржава, рэгіён: нацыянальныя рухі і краёвая ідэя ў Беларусі і Літве (канец ХІХ — пачатак ХХ стагодзьдзя)».
Іна Студзінская
Яе арганізатары — інстытут палітычных дасьледаваньняў «Палітычная сфэра» (Літва — Беларусь), Польскі інстытут у Менску, Інстытут Вялікага Княства Літоўскага і амбасада Літвы ў Беларусі.
Надзвычайны і паўнамоцны пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас на правах гаспадара адкрыў канфэрэнцыю:
«Я вас вітаю ў амбасадзе Літвы. Пераасэнсаваньне Беларусі. Ну супэр проста! Пераасэнсаваньне… Якое прыгожае слова! Гэта патрэбна паўсюль — калі нейкія праблемы насоўваюцца, і ў сям’і вельмі карысна пераасэнсаваньне, і на працы перазагрузка. Пераасэнсаваньне ў сто разоў больш прыгожа і больш інтэлігентна гучыць».
Дырэктар інстытуту палітычных дасьледаваньняў «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч патлумачыў, чаму гісторыкі Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны і нават Італіі зацікавіліся менавіта гэтым пэрыядам — канец пазамінулага — пачатак мінулага стагодзьдзя:
«Гэта час нараджэньня сучасных нацыяў практычна: канец ХІХ — пачатак ХХ стагодзьдзя. Вось гэты пункт нараджэньня — ён шмат чаго вызначыў: тое, як разьвівалася гісторыя, як разьвіваліся народы на працягу ўсяго ХХ стагодзьдзя, і ў значнай ступені вызначае тое, што мы маем сёньня. Таму гэта я б разглядаў ня проста як гісторыю, а як тое, што мае сваё значэньне і для сучаснасьці». Чытаць далей>>>
Рубрыка: Водгукі ў СМІ, Канферэнцыі, Навіны, Нацыя, дзяржава, рэгіён - 2012
Плануецца, што развіццё беларускага, літоўскага, польскага руху і краёвай ідэі будзе разгледжана на ўзроўні 1) ідэй і інтэлектуальных праектаў, 2) эвалюцыі сістэмы палітычных і культурных арганізацый, 3) падставовых сацыяльных і культурных працэсаў рэгіёну былога ВКЛ.
Арганізатары:
Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва)
Польскі Інстытут у Мінску (Беларусь)
Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва)
Удзельнікі
Каля 40 спецыялістаў з Беларусі, Польшчы, Літвы і іншых краін, якія спецыялізуюцца ў вывучэнні беларускага, краёвага і літоўскага руху. У тым ліку, Алесь Смалянчук (дырэктар Інстытуту гістарычных даследаванняў Беларусі), Дарыюш Шпопер (кіраўнік кафедры гісторыі дзяржавы і права Польшчы Гданьскага Універсітэту), Рымантас Мікніс (дырэктар Інстытута гісторыі Літвы) ды іншыя.
Праграма і тэматычная структура канферэнцыі даступныя па спасылцы>>>
Праграма канферэнцыі
Субота (12 траўня) / Saturday (May 12)
Рубрыка: Канферэнцыі, Нацыя, дзяржава, рэгіён - 2012
Канцэпцыя
У рамках канферэнцыі, якая пройдзе 11-12 траўня ў Мінску, плануецца сабраць асноўных спецыялістаў па краёвай ідэі і нацыянальных рухах Беларусі і Літвы. Задачай канферэнцыі з’яўляецца паглыбленне параўнальнага аналізу, пераасэнсаванне траекторый нацыятварэння ў рэгіёне і пашырэнне міждысцыплінарнай даследчай перспектывы.
Плануецца, што развіццё беларускага, літоўскага, польскага руху і краёвай ідэі будзе разгледжана на ўзроўні 1) ідэй і інтэлектуальных праектаў, 2) эвалюцыі сістэмы палітычных і культурных арганізацый, 3) падставовых сацыяльных і культурных працэсаў рэгіёну былога ВКЛ.
Арганізатары
Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” (Беларусь-Літва)
Польскі Інстытут у Мінску (Беларусь).
Інстытут Вялікага княства Літоўскага (Літва).
Удзельнікі
Каля 40 спецыялістаў з Беларусі, Польшчы, Літвы і іншых краін, якія спецыялізуюцца ў вывучэнні беларускага, краёвага і літоўскага руху. У тым ліку, Алесь Смалянчук (дырэктар Інстытуту гістарычных даследаванняў Беларусі), Дарыюш Шпопер (кіраўнік кафедры гісторыі дзяржавы і права Польшчы Гданьскага Універсітэту), Рымантас Мікніс (дырэктар Інстытута гісторыі Літвы) і іншыя.
Папярэдні тэматычны план
Панэль 1: Нацыятварэнне ў Беларусі і Літве: тэарэтычнае і метадалагічнае вымярэнне
Панэль 2: Беларускі палітычны і культурны рух, канец ХІХ – пач. ХХ стагоддзя
Панэль 3. Краёвая ідэя ў Беларусі і Літве, канец ХІХ – пач. ХХ стагоддзя
Панэль 4. Літоўскі палітычны і культурны рух, канец ХІХ – пач. ХХ стагоддзя Панэль 4. Стварэнне нацый, дзяржаў і рэгіёнаў на абшарах былога ВКЛ: параўнальная перспектыва.
Працоўныя мовы канферэнцыі беларуская, польская, руская, ангельская.
Тэрмін прадастаўлення заявак на ўдзел да 2 сакавіка 2012 года.
Тэхнічныя дэталі
Для ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі неабходна даслаць:
1) CV на любой працоўнай мове
2) тэзісы выступу памерам у 2-3 тыс. друкаваных знакаў на любой працоўнай мове
3) таксама ў лісце неабходна паведаміць, ці патрабуецца візавая падтрымка.
Заяўку неабходна даслаць на адрас info@palityka.org да 2 сакавіка 2012 года.
Арганізатары хадайнічаюць пра атрыманне бясплатнай беларускай візы.
У асобных выпадках можа быць разгледжана пытанне пра кампенсацыю выдаткапражыванне і праезд.
Публікацыя
Па выніках канферэнцыі плануецца выданне спецыялізаванага зборніка, прысвактуальнаму стану даследаванняў нацыянальных рухаў і краёвай ідэі ў Беларусканца XIX – пачатку XX стагоддзя.
Папярэдняя праграма канферэнцыі
11 траўня 2012 г.
9.00-10.00 – Рэгістрацыя
10.00-10.30 – Адкрыццё канферэнцыі, вітальныя словы
10.30-12.00 – Праца панэлі
12.00-12.20 – Кава-паўза 1
2.20-14.00 – Праца панэлі
14.00-15.00 – Абед
15.00-16.30 – Праца панэлі
16.30-16.50 – Кава-паўза
16.50-18.20 – Праца панэлі
18.40-20.00 – Вячэра
20.00 – Прагулка па вячэрнім Мінску
12 траўня 2012 г.
10.00-11.30 – Праца панэлі
11.30-11.50 – Кава-паўза
11.50-13.20 – Праца панэлі
13.20-13.40 – Закрыццё канферэнцыі
13.40 – Ад’езд
Рубрыка: Канферэнцыі, Навіны, Нацыя, дзяржава, рэгіён - 2012