Радыё Свабода: Гісторык Алесь Смалянчук: «Беларусы не адставалі, хоць і ішлі за суседзямі»

11 траўня ў амбасадзе Літвы ў Беларусі распачалася міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Нацыя, дзяржава, рэгіён: нацыянальныя рухі і краёвая ідэя ў Беларусі і Літве (канец ХІХ — пачатак ХХ стагодзьдзя)».

Іна Студзінская

Яе арганізатары — інстытут палітычных дасьледаваньняў «Палітычная сфэра» (Літва — Беларусь), Польскі інстытут у Менску, Інстытут Вялікага Княства Літоўскага і амбасада Літвы ў Беларусі.

Надзвычайны і паўнамоцны пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас на правах гаспадара адкрыў канфэрэнцыю:

«Я вас вітаю ў амбасадзе Літвы. Пераасэнсаваньне Беларусі. Ну супэр проста! Пераасэнсаваньне… Якое прыгожае слова! Гэта патрэбна паўсюль — калі нейкія праблемы насоўваюцца, і ў сям’і вельмі карысна пераасэнсаваньне, і на працы перазагрузка. Пераасэнсаваньне ў сто разоў больш прыгожа і больш інтэлігентна гучыць».

​​Дырэктар інстытуту палітычных дасьледаваньняў «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч патлумачыў, чаму гісторыкі Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны і нават Італіі зацікавіліся менавіта гэтым пэрыядам — канец пазамінулага — пачатак мінулага стагодзьдзя:

«Гэта час нараджэньня сучасных нацыяў практычна: канец ХІХ — пачатак ХХ стагодзьдзя. Вось гэты пункт нараджэньня — ён шмат чаго вызначыў: тое, як разьвівалася гісторыя, як разьвіваліся народы на працягу ўсяго ХХ стагодзьдзя, і ў значнай ступені вызначае тое, што мы маем сёньня. Таму гэта я б разглядаў ня проста як гісторыю, а як тое, што мае сваё значэньне і для сучаснасьці». Чытаць далей>>>