Eurobelarus: Адкуль пайшлі беларусы і назва «Беларусь»

Паўліна Калтавічанка, ЕўраБеларусь

14.05.2012

У Мінску 11-12 траўня праходзіла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Нацыя, дзяржава, рэгіён: Нацыянальныя рухі і краёвая ідэя ў Беларусі і Літве (канец XIX — пачатак XX стст)”. Яе ўдзельнікі падзяліліся вынікамі сваіх даследванняў, а таксама прапаноўвалі ідэі па еўрапейскай інтэграцыі Беларусі.

Адам Кіркор — літвінскі патрыёт “без нацыянальнасці”

Дактарант Ягелонскага універсітэта (Кракаў) Магдалена Фрончак у сваім дакладзе распавяла пра канцэпцыі беларускасці і летувійскасці выбітнага археолага, этнографа і гісторыка Адама Кіркора“Кіркор збіраў беларуска-літоўскія артыфакты, быў найважнейшым даследчыкам Віленшыны. І беларусы характарызцюць яго як беларуса, а летувійцы — як летувійца. Палякі ж лічаць Кіркора польскім патрыётам, палякам. Паўстае пытанне: кім ён быў насамрэч?”- адзначыла дактарантка.

Адам Кіркор нарадзіўся на Магілёўшчыне ў 1818 годзе і, магчыма, паходзіў з татараў, а ахрысцілі яго ў Рыма-каталіцкай царкве. Па словах Магдалены Фрончак, у бацькоўскім асяродзi дзеяча не размаўлялі ані па-польску, ані па-беларуску. “Верагодна, гэтыя мовы ён вывучыў ужо па пераездзе ў Вільню. Таксама няма ніводнага запісу Кіркора па-летувійску”, — зазначыла яна.

Тобок, дакладна вызначыць, якой нацыянальнасці Адам Кіркор, не выпадае. “Ён настойваў на тым, што з’яўляецца патрыётам Літвы. Патрыётам менавіта краю, а не канкрэтнага народа”, — удакладніла Магдалена Фрончак. Чытаць далей>>>