Новы час: Краёвая ідэя і нацыянальныя рухі

14-05-2012 / АЛЯКСЕЙ ХАДЫКА

11–12 траўня ў Мінску прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Нацыя, дзяржава, рэгіён: нацыянальныя рухі і краёвая ідэя ў Беларусі і Літве (канец ХІХ — пачатак ХХ стагоддзя)”. Яе гасцінна прымала амбасада Літвы: навуковыя дыскусіі прайшлі ў Мінску, але як бы на замежнай тэрыторыі.
Удзел літоўскай дыпламатычнай місіі, разам з Польскім інстытутам і беларускім бокам, незалежным паліталагічным часопісам “Палітычная сфера”, забяспечыў прадстаўнічы ўдзел у форуме гасцей з Літвы і Польшчы. Варта пералічыць імёны ўдзельнікаў пленарнай сесіі, найбольш вядомых даследчыкаў “краёвага руху” пачатку ХХ ст. у беларуска-літоўскіх землях. Гэта беларус Алесь Смалянчук (ён прадстаўляў Інстытут славістыкі ПАН), Дарыюш Шпопер з Гданьску і Рымантас Мікніс з Вільні.

Краёвы рух, які сфармаваўся на землях Беларусі і Літвы ў часы рэвалюцыйнай актывізацыі 1905–1907 гадоў, прадметна вызначыў стрыжань дыскусіі на канферэнцыі. Сама краёвая ідэя, як спосаб упарадкавання палітычнага ладу земляў са шматнацыянальным насельніцтвам, несла ў сябе зерне, пачаткі пабудовы схем міждзяржаўных і міжэтнічных дачыненняў у складаным па сваім нацыянальна-гістарычным упарадкаванні рэгіёне. Як заўважыў мадэратар дыскусіі на канферэнцыі Уладзімір Мацкевіч, прыгадваючы думку філосафа Конрада Лорэнца — тое, што было, і тое, што павінна быць — розныя матэрыі. Але як не заўважыць “спадчыну краёвасці” ў прапановах па канструяванні балта-чарнаморскай садружнасці, якія вылучаліся беларускімі дэмакратычнымі сіламі на парадак дня пасля разыходжання ў 1991 годзе па сваіх дзяржаўных кватэрах былых заходніх рэспублік СССР? Чытаць далей>>>