Тэг: дыскусія-май-2015

Дыскусія “Ці паўплывалі нацыянальна-культурныя рухі 1980-х гадоў на ўтварэнне незалежнай Беларусі?” 16 мая 2015 г.

afisha_nov16 траўня Беларускі Калегіум запрашае на дыскусію “Ці паўплывалі нацыянальна-культурныя рухі 1980-х гадоў на ўтварэнне незалежнай Беларусі?

У межах 4-й Мінскай міжнароднай канферэнцыі Інстытута “Палітычная сфера” пад назвай “Па-за савецкім канонам: палітычны супраціў, акадэмічная і мастацкая аўтаномія ў познесавецкі перыяд (1960-80-я гг.)” адбудзецца дыскусія, прысвечана ўплыву нацыянальна-культурных рухаў 1980-х гадоў на ўтварэнне незалежнай дыскусіі.

Звычайна распад Савецкага Саюза звязваюць з крызісам агульнадзяржаўнай сістэмы, стратай манапалістычнага кантролю камуністычнай партыі над палітычнымі і грамадскімі працэсамі. Але, безумоўна, у значнай ступені да гэтага спрычыніліся і грамадскія рухі, якія выступалі пад нацыяльна-культурнымі патрабаваннямі. У ходзе дадзенай дыскусіі плануецца абмеркаваць, якім чынам мы зараз можам вызначыць месца ініцыятыў падобнага кшталту ў станаўленні незалежнай Беларусі.

Удзельнікі дыскусіі – Вінцук Вячорка, Сяргей Дубавец, Ірына Дубянецкая, Андрэй Казакевіч.

Дыскусія адбудзецца 16 траўня, а 14.00, у галерэі “Ў”, пр. Незалежнасці 37а.

Уваход вольны!

Публічная дыскусія «Ці былі ў Беларусі дысідэнты?» 15 мая 2015 г.

afisha_novДысідэнцтава – форма непрымання ў аўтарытарнай дзяржаве, ад лацінскага «dissidere» «быць адлучаным», «не згаджацца», «думаць інакш».

Дысідэнцкі рух быў адной з асаблівасцю палітычнага жыцця ў СССР. А ці былі дысідэнты ў БССР? Ці існаваў у савецкі час беларускі дысідэнцкі рух?

Ці быў дысідэнцкім рух беларускай інтэлігенцыі, які меў пераважа нацыянальны характар і быў антыкамуністычным па прычыне палітыкі русіфікацыі, якую праводзіа камуністычная ўлада?

Гэтыя пытанні застаюцца дыскусійнымі, і менавіта таму ім плануецца прысвяціць публічную дыскусію ў межах Каферэнцыі з удзелам навукоўцаў і ўдзельнікамі грамадскага руху 1980-х – пачатку 1990 гадоў.

Дыскусія адбудзецца 15 мая ў 18-30 (галерэя Ў, пр. Незалежнасці 37а).

Удзельнікі дыскусіі:

Раман Якаўлеўскі – палітычны аглядальнік

Алег Дзярновіч – гісторык

У межах дыскусіі будуць паказаныя фрагменты дакументальнага фільму “Дысідэнт” пра Міхася Кукабаку – беларускага дысідэнта, які за свае перакананні 17 гадоў правёў ў турмах, лагерах і закрытых псіхіятрычных лякарнях. У 2014 годзе Міхась Кукабака па запрашэнні Праваабарончага цэнтру “Вясна” прыехаў у Беларусь. Падарожжа на Радзіму ляжыць у аснове дакументальнага фільму “Дысідэнт”. Фільм раскрывае асаблівасці лёсу і характару Міхася Кукабакі: як можа адзін чалавек супрацьстаяць таталітарнай сістэме СССР, як не зламацца ў невыносных умовах савецкіх турмаў, як перамагчы страх, захаваць годнасць, не страціць перакананні.

Упершыню фільм быў паказаны 30-га кастрычніка 2014 года ў дзень Ахвяраў палітычных рэпрэсій ў Бабруйску – на Радзіме беларускага дысідэнта Міхася Кукабакі.