Тэг: Навіны супольнасці

Відэа з даследчага семінара 30 траўня ”Трансфармацыя прасторы горада Мінска ў апошнія гады. Сацыяльныя, эканамічныя і экалагічныя наступствы і выклікі”

Даследчы семінар 30 траўня ”Трансфармацыя прасторы горада Мінска ў апошнія гады. Сацыяльныя, эканамічныя і экалагічныя наступствы і выклікі”

kryvalap Даследчая праблема: Мінск перажывае значны змены ўласнага ландшафту: дадатковая шчыльная дабудова, распрацоўка новых зон, знішчэнне зялёных зон і іх замена на камерцыйныя аб’екты. Гэта мае свае эканамічныя, экалагічныя і сацыяльныя наступствы (у прыватнасці стыхійныя пратэсты) і фармулюе новыя выклікі, якія прапануецца прааналізаваць. Па выніках праекта “Мінск – зялёны горад”, 2012-2013. Дакладчык – Аляксей Крывалап.

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя!

Пачатак семінара ў 18-00.

Для ўдзелу ў семінары трэба адправіць заяўку на info @ palityka.org

Відэа з даследчага семінара “Ці вінавата Візантыя? Да праблемы суадносінаў гістарычна-культурнай спадчыны і сучаснага цывілізацыйнага статусу”

Даследчы семінар 16 траўня “Ці вінавата Візантыя? Да праблемы суадносінаў гістарычна-культурнай спадчыны і сучаснага цывілізацыйнага статусу”

Dziarnovich Cтавіцца пытанне, у якой ступені гістарычныя і культурныя традыцыі ўплываюць на станаўленне сучасных сацыяльных інстытутаў.

Па выніках даследавання 2010—2012 гадоў.

Дакладчык – Алег Дзярновіч.

Запрашаюцца ўасе зацікаўленыя!

Пачатак семінара ў 18-00.

Для ўдзелу ў семінары трэба адправіць заяўку на

info @palityka.org

Відэа з публічнай дыскуссіі «Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў»

Публічная дыскуссія адбывалася ў рамках Другой міжнароднай канферэнцыі Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера»: «Аднаўленне гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе»
(Мінск, 3-4 траўня 2013 года)

Відэа з публічнай дыскуссіі «Ці ёсць супярэчлівасць беларускай і літоўскай візіі гісторыі ВКЛ навуковай і палітычнай праблемай?»

  Публічная дыскуссія адбывалася ў рамках Другой міжнароднай канферэнцыі Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера»: «Аднаўленне гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе»
(Мінск, 3-4 траўня 2013 года)


Сучасная вышэйшая адукацыя ў Літве: новыя магчымасці для беларусаў (на прыкладзе дзейнасці Ўніверсітэта Вітаўта Вялікага) 19 красавіка

Безымянный

19 красавіка 2013 г. Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва), пры падтрымцы Лятучага ўніверсітэта і інфармацыйнай падтрымцы “ЕўраБеларусі” ладзіць у Мінску публічную лекцыю “Сучасная вышэйшая адукацыя ў Літве: новыя магчымасці для беларусаў”.  Падчас лекцыі доктар Кейстуціс Барткявічус (Kestas Bartkevicius) і доктар Юрга Ёнуцітэ (Jurga Jonutytė) распавядуць пра досвед Ўніверсітэта Вітаўта Вялікага і магчымасці атрымання сучаснай адукацыі ў Літве, у тым ліку для беларусаў.

Сучасная вышэйшая адукацыя ўжо даўно не замкнёная геаграфічна. Магчымасці знайсці свой шлях ў жыцці, сваю прафесію ці сваю справу шырока выходзяць па-за межы пэўнага горада, краіны. Сістэма вышэйшай адукацыі ў Еўропе робіцца ўсё больш адкрытай і мабільнай. Сучаснаму студэнту даступныя як разнастайнасць розных прафесій, накірункаў дзейнасці і мыслення, так і разнастайнасць форм і спосабаў атрымаць адукацыю.

Але, каб скарыстацца гэтай разнастайнасцю выбару, трэба перш за ўсё пра гэта ведаць.

  • У чым прынцыповыя асаблівасці вышэйшай адукацыі ў сучаснай Еўропе і Літве?
  • Якія магчымасці адкрывае гэта для беларусаў?

Асаблівая ўвага будзе нададзена праграмам па сацыяльных і палітычных навуках з навучаннем на ангельскай мове. Гэтыя галіны з’яўляюцца галоўнай рысай, якая вылучае Універсітэт Вітаўта Вялікага сярод іншых універсітэтаў Літвы – менавіта тут ствараюцца найбольш інавацыйныя школы і даследчыя накірункі, мэта якіх -шматбаковае вывучэнне сучаснай Еўропы і сусветных працэсаў. Пры гэтым адукацыйныя практыкі адпавядаюць шматграннай навуковай дзейнасці ўніверсітэта.

Падчас лекцыі будзе прадстаўлены змест каля дзесяці праграм па сацыяльных і гуманітарных дысцыплінах, будзе мажлівасць больш падрабязна даведацца пра розныя тэхнічныя дэталі датычна паступлення, навучання  і магчымасці атрымання стыпендыі.

Запрашаем выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў універсітэтаў, настаўнікаў і навучэнцаў школ, а таксама ўсіх зацікаўленых. Уваход вольны.

19 красавіка, канферэнц-зала Princess II (Crowne Plaza, вул. Кірава, 13). Пачатак а 18.00

Больш падрабязна даведацца пра дзейнасць Ўніверсітэта Вітаўта Вялікага можна на сайце: http://www.vdu.lt/en

logo_palitykat11F-U ВВУ евробеларусь

Даследчы семінар 11 красавіка “Канцэпцыі нацыі і палітыкі ў БССР, другая палова 1980-х”

img46 Даследчая праблема – акрэсліць у кантэксце гісторыі ідэй канцэпцыі “ беларускай нацыі” і “палітыкі”, якія прапаноўваліся рознымі грамадскімі і палітычнымі сіламі Беларусі ў позні савецкі перыяд. Па выніках даследавання праведзенага ў 2011-2012 годзе. Дакладчыкі — Андрэй Казакевіч, Андрэй Асадчы

 

Запрашаюцца ўасе зацікаўленыя!

Пачатак семінара ў 18-00.

Для ўдзелу ў семінары трэба адправіць заяўку на info @ palityka.org

Даследчы семінар 14 сакавіка “Даследчая і кадравая палітыка ў галіне сацыяльных і гуманітарных дысцыплін, 2008-2012”

pic_social_science_degreeДырэктар Інстытута “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч прадставіць некаторыя вынікі даследавання, праведзенага ў 2012 годзе (кадравай палітыкі, фінансавання, спецыяльных выданняў, дысертацый і г.д. чатырох дысцыплін: сацыялогія, паліталогія, гісторыя, філасофія).

Дастаткова часта можна чуць пра крызіс, стагнацыю ці нават заняпад у развіцці сацыяльных і гуманітарных навук Беларусі. Тлумачаць гэта рознымі прычынамі: ад адсутнасці традыцый і палітычнай сітуацыі да некрэятыўнасці, “савецкасці”, малога фінансавання і г.д. саміх навукоўцаў.

Але ў такіх дыскусіях варта ўзяць пад увагу і больш прагматычны ды прыземлены кантэкст – палітыка размеркавання рэсурсаў і фінансаў паміж дысцыплінамі і даследчымі тэмамі. Як паказваюць вынікі адмысловага даследавання Інстытута “Палітычнай сферы”, аналіз “палітыкі размеркавання”  у значнай ступені тлумачыць стан гуманітарнай і сацыяльнай навукі. І, магчыма, у выпраўленні неэфектыўнага размеркавання рэсурсаў знаходзіцца вырашэнне многіх праблем, якія звязваюцца з “ідэйным крызісам”, “адсутнасцю акадэмічных зорак”, “савецкай спадчынай” і г.д.

Падчас семінара плануецца разгледзець гэтыя праблемы на аснове аналізу структуры фінансавання навуковай сферы Беларусі (у параўнанні з іншымі краінамі); структуры занятасці; даследчых тэм, якія фінансуюцца БРФФД; палітыцы дысертацыйных даследаванняў і г.д. у 2000-х гадах.

Запрашаюцца ўасе зацікаўленыя!

Пачатак семінара ў 18-00.

Для ўдзелу ў семінары трэба адправіць заяўку на info @ palityka.org

Даследчы семінар 14 лютага “Гістарычная памяць і нацыянальная ідэнтычнасць”

get_imgДыскусіі пра нацыянальную ідэнтычнасць і гістарычную памяць звычайна разгортваюцца ў рэжыме высоўвання розных праектаў, крытыкі афіцыйнага дыскурса ці абагуленых разважанняў. Між тым, звычайна абмінаецца сацыялагічная інфармацыя, якая можа даць аб’ектыўнае ўяўленне пра стан калектыўнай свядомасці жыхароў Беларусі.

Сярод корпуса сацыялагічных даследаванняў на гэту тэматыку варта вылучыць два апытанні, праведзеныя сацыялагічнай лабараторыяй “Новак” у 2009 і 2012 гадах на тэму “Нацыянальная ідэнтычнасць вачамі беларусаў”. У межах даследчага семінара “Палітычнай сферы” і школы палітычнага аналізу Лятучага універсітэта вядучы сацыёлаг лабараторыі аксіяметрычных даследаванняў “Новак” Надзея Яфімава распавядзе пра метадалагічную “кухню” дадзеных даследаванняў.
Якія індыкатары даследавання нацыянальнай ідэнтычнасці і гістарычнай памяці можна вылучыць, як арганізоўваць працэдуру апытання, якія падводныя камяні чакаюць даследчыка? І што могуць даць дадзеныя сацыялагічных даследаванняў, якім чынам іх інтэрпрэтаваць і абагульняць?

У семінары таксама прыме ўдзел у якасці судакладчыка супрацоўнік Інстытута “Палітычная сфера” Аляксей Ластоўскі, які закране адзін з аспектаў вывучэння беларускай гістарычнай памяці – пытанне пра вытокі нацыянальнай дзяржаўнасці.

Запрашаюцца ўасе зацікаўленыя!

Пачатак семінара ў 18-00.

Для ўдзелу ў семінары трэба адправіць заяўку на info @ palityka.org