Тэг: Публічныя Лекцыі

Відэа з публічнай лекцыі Леаніда Цімашэнкі “Спрэчныя праблемы Берасцейскай уніі ў гісторыі народаў Рэчы Паспалітай”

Леанід Цімашэнка “Спрэчныя праблемы Берасцейскай уніі ў гісторыі народаў Рэчы Паспалітай”: лекцыя і дыскусія 28 траўня

цімашэнка1-512 28 траўня Лятучы ўніверсітэт запрашае на лекцыю і дыскусію з удзелам украінскага гісторыка, прафесара Драгобыцкага ўніверсітэта імя Івана Франка (Львоўская вобласць) Леаніда Цімашэнкі. Вядомы спецыяліст па гісторыі царквы XVI—XVIII стст. разважае на тэму “Спрэчныя праблемы Берасцейскай уніі ў гісторыі народаў Рэчы Паспалітай”. Пасля лекцыйнай часткі адбудзецца дыскусія, на якую запрошаныя беларускія эксперты. Вядоўца сустрэчы – кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч (Інстытут гісторыі НАН Беларусі).

У канцы ХVI ст. на тэрыторыі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы (актуальныя землі  Польшчы, Літвы, Беларусі і Ўкраіны), адбылася знакавая гістарычная падзея, праявы і вынікі якой да сённяшняга дня адчувальныя ў розных сферах грамадскага, палітычнага, культурнага жыцця рэгіёну. Не дзівіць, што Берасцейская царкоўная ўнія 1596 г., гісторыя уніяцкай царквы і яе асобных тэрытарыяльна-адміністрацыйных структур сталі аднымі з ключавых даследчыцкіх праблем у беларускай, украінскай, польскай гістарыяграфіях. І больш за тое – пытанне Берасцейскай ўніі дагэтуль з’яўляецца прадметам вострых навуковых і пазанавуковых дыскусій.

Ці была Берасцейская ўнія інспіраваная знешнімі сіламі, ці стала вынікам трансфармацый самой Царквы? Ці працягвала грэка-каталіцкая царква ўсходне-хрысціянскую традыцыю? Як сучасная гістарычная навука пазначае тое, што сталася ў выніку сутыкнення двух культурна-рэлігійных светаў — заходне- і ўсходнехрысціянскага? Якія падставы ёсць для такіх інтэрпрэтацый?

Лекцыя прафесара Леаніда Цімашэнкі пачнецца 28 траўня а 18.30 у кавярні “Ложки” (Камсамольская, 34). Уваход вольны!

 Свае пытанні арганізатарам Вы можаце пакінуць на сайце: http://fly-uni.org/

ЛУ_ЕураБ-ПСф

Відэа з публічнай лекцыі літоўскага гісторыка Русціса Камунтавічуса “Чаму ў Літве ВКЛ дагэтуль лічыцца літоўскай дзяржавай?”

TUT.by: Гутарка з Русцісам Камунтавічусам напярэдадні лекцыі “Чаму ў Літве ВКЛ дагэтуль лічыцца літоўскай дзяржавай?” (2 траўня)

Русціс Напярэдадні лекцыі TUT.by узяла інтэрв’ю ў Русціса Камунтавічуса – сталага партнёра Інстытута “Палітычная сфера” ў нашай супрацы з Універсітэтам Вітаўта Вялікага,  Інстытутам Вялікага Княства Літоўскага і арганізацыі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі.

“Чаму ў Літве ВКЛ дагэтуль лічыцца літоўскай дзяржавай” – так называецца публічная лекцыя гісторыка Русціса Камунтавічуса, дырэктара Інстытута Вялікага Княства Літоўскага (Коўна), дацэнта Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна). Погляд спадара Русціса – не зусім традыцыйны для літоўскіх гісторыкаў: мала таго, што ён прызнае ролю беларусаў у ВКЛ, дык яшчэ і кажа, што часам гэтая роля была галоўная. Лекцыя, якую ў межах цыклу Urbi et Orbi ладзіць Лятучы Універсітэт разам з Інстытутам ВКЛ (Літва) адбудзецца 2 траўня а 18.30 у залі Princess II гатэля Crowne Plaza (Кірава, 13). Уваход вольны!

Крыніца: http://news.tut.by/culture/345976.html

Сучасная вышэйшая адукацыя ў Літве: новыя магчымасці для беларусаў (на прыкладзе дзейнасці Ўніверсітэта Вітаўта Вялікага) 19 красавіка

Безымянный

19 красавіка 2013 г. Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва), пры падтрымцы Лятучага ўніверсітэта і інфармацыйнай падтрымцы “ЕўраБеларусі” ладзіць у Мінску публічную лекцыю “Сучасная вышэйшая адукацыя ў Літве: новыя магчымасці для беларусаў”.  Падчас лекцыі доктар Кейстуціс Барткявічус (Kestas Bartkevicius) і доктар Юрга Ёнуцітэ (Jurga Jonutytė) распавядуць пра досвед Ўніверсітэта Вітаўта Вялікага і магчымасці атрымання сучаснай адукацыі ў Літве, у тым ліку для беларусаў.

Сучасная вышэйшая адукацыя ўжо даўно не замкнёная геаграфічна. Магчымасці знайсці свой шлях ў жыцці, сваю прафесію ці сваю справу шырока выходзяць па-за межы пэўнага горада, краіны. Сістэма вышэйшай адукацыі ў Еўропе робіцца ўсё больш адкрытай і мабільнай. Сучаснаму студэнту даступныя як разнастайнасць розных прафесій, накірункаў дзейнасці і мыслення, так і разнастайнасць форм і спосабаў атрымаць адукацыю.

Але, каб скарыстацца гэтай разнастайнасцю выбару, трэба перш за ўсё пра гэта ведаць.

  • У чым прынцыповыя асаблівасці вышэйшай адукацыі ў сучаснай Еўропе і Літве?
  • Якія магчымасці адкрывае гэта для беларусаў?

Асаблівая ўвага будзе нададзена праграмам па сацыяльных і палітычных навуках з навучаннем на ангельскай мове. Гэтыя галіны з’яўляюцца галоўнай рысай, якая вылучае Універсітэт Вітаўта Вялікага сярод іншых універсітэтаў Літвы – менавіта тут ствараюцца найбольш інавацыйныя школы і даследчыя накірункі, мэта якіх -шматбаковае вывучэнне сучаснай Еўропы і сусветных працэсаў. Пры гэтым адукацыйныя практыкі адпавядаюць шматграннай навуковай дзейнасці ўніверсітэта.

Падчас лекцыі будзе прадстаўлены змест каля дзесяці праграм па сацыяльных і гуманітарных дысцыплінах, будзе мажлівасць больш падрабязна даведацца пра розныя тэхнічныя дэталі датычна паступлення, навучання  і магчымасці атрымання стыпендыі.

Запрашаем выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў універсітэтаў, настаўнікаў і навучэнцаў школ, а таксама ўсіх зацікаўленых. Уваход вольны.

19 красавіка, канферэнц-зала Princess II (Crowne Plaza, вул. Кірава, 13). Пачатак а 18.00

Больш падрабязна даведацца пра дзейнасць Ўніверсітэта Вітаўта Вялікага можна на сайце: http://www.vdu.lt/en

logo_palitykat11F-U ВВУ евробеларусь