Тэг: Інстытут «Палітычная сфера»

Відэа з публічнай дыскуссіі «Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў»

Публічная дыскуссія адбывалася ў рамках Другой міжнароднай канферэнцыі Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера»: «Аднаўленне гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе»
(Мінск, 3-4 траўня 2013 года)

Відэа з публічнай дыскуссіі «Ці ёсць супярэчлівасць беларускай і літоўскай візіі гісторыі ВКЛ навуковай і палітычнай праблемай?»

  Публічная дыскуссія адбывалася ў рамках Другой міжнароднай канферэнцыі Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера»: «Аднаўленне гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Усходняй Еўропе»
(Мінск, 3-4 траўня 2013 года)


TUT.by: Гутарка з Русцісам Камунтавічусам напярэдадні лекцыі “Чаму ў Літве ВКЛ дагэтуль лічыцца літоўскай дзяржавай?” (2 траўня)

Русціс Напярэдадні лекцыі TUT.by узяла інтэрв’ю ў Русціса Камунтавічуса – сталага партнёра Інстытута “Палітычная сфера” ў нашай супрацы з Універсітэтам Вітаўта Вялікага,  Інстытутам Вялікага Княства Літоўскага і арганізацыі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі.

“Чаму ў Літве ВКЛ дагэтуль лічыцца літоўскай дзяржавай” – так называецца публічная лекцыя гісторыка Русціса Камунтавічуса, дырэктара Інстытута Вялікага Княства Літоўскага (Коўна), дацэнта Універсітэта Вітаўта Вялікага (Коўна). Погляд спадара Русціса – не зусім традыцыйны для літоўскіх гісторыкаў: мала таго, што ён прызнае ролю беларусаў у ВКЛ, дык яшчэ і кажа, што часам гэтая роля была галоўная. Лекцыя, якую ў межах цыклу Urbi et Orbi ладзіць Лятучы Універсітэт разам з Інстытутам ВКЛ (Літва) адбудзецца 2 траўня а 18.30 у залі Princess II гатэля Crowne Plaza (Кірава, 13). Уваход вольны!

Крыніца: http://news.tut.by/culture/345976.html

Сучасная вышэйшая адукацыя ў Літве: новыя магчымасці для беларусаў (на прыкладзе дзейнасці Ўніверсітэта Вітаўта Вялікага) 19 красавіка

Безымянный

19 красавіка 2013 г. Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва), пры падтрымцы Лятучага ўніверсітэта і інфармацыйнай падтрымцы “ЕўраБеларусі” ладзіць у Мінску публічную лекцыю “Сучасная вышэйшая адукацыя ў Літве: новыя магчымасці для беларусаў”.  Падчас лекцыі доктар Кейстуціс Барткявічус (Kestas Bartkevicius) і доктар Юрга Ёнуцітэ (Jurga Jonutytė) распавядуць пра досвед Ўніверсітэта Вітаўта Вялікага і магчымасці атрымання сучаснай адукацыі ў Літве, у тым ліку для беларусаў.

Сучасная вышэйшая адукацыя ўжо даўно не замкнёная геаграфічна. Магчымасці знайсці свой шлях ў жыцці, сваю прафесію ці сваю справу шырока выходзяць па-за межы пэўнага горада, краіны. Сістэма вышэйшай адукацыі ў Еўропе робіцца ўсё больш адкрытай і мабільнай. Сучаснаму студэнту даступныя як разнастайнасць розных прафесій, накірункаў дзейнасці і мыслення, так і разнастайнасць форм і спосабаў атрымаць адукацыю.

Але, каб скарыстацца гэтай разнастайнасцю выбару, трэба перш за ўсё пра гэта ведаць.

  • У чым прынцыповыя асаблівасці вышэйшай адукацыі ў сучаснай Еўропе і Літве?
  • Якія магчымасці адкрывае гэта для беларусаў?

Асаблівая ўвага будзе нададзена праграмам па сацыяльных і палітычных навуках з навучаннем на ангельскай мове. Гэтыя галіны з’яўляюцца галоўнай рысай, якая вылучае Універсітэт Вітаўта Вялікага сярод іншых універсітэтаў Літвы – менавіта тут ствараюцца найбольш інавацыйныя школы і даследчыя накірункі, мэта якіх -шматбаковае вывучэнне сучаснай Еўропы і сусветных працэсаў. Пры гэтым адукацыйныя практыкі адпавядаюць шматграннай навуковай дзейнасці ўніверсітэта.

Падчас лекцыі будзе прадстаўлены змест каля дзесяці праграм па сацыяльных і гуманітарных дысцыплінах, будзе мажлівасць больш падрабязна даведацца пра розныя тэхнічныя дэталі датычна паступлення, навучання  і магчымасці атрымання стыпендыі.

Запрашаем выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў універсітэтаў, настаўнікаў і навучэнцаў школ, а таксама ўсіх зацікаўленых. Уваход вольны.

19 красавіка, канферэнц-зала Princess II (Crowne Plaza, вул. Кірава, 13). Пачатак а 18.00

Больш падрабязна даведацца пра дзейнасць Ўніверсітэта Вітаўта Вялікага можна на сайце: http://www.vdu.lt/en

logo_palitykat11F-U ВВУ евробеларусь